PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1327
25 января 2018

Усталяванне бюста Алесю Адамовічу

Адсутнасць помніка Алесю Адамовічу ў Рэспубліцы Беларусь.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт

грамадзян Рэспублікі Беларусь

зварот

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выступаем за тое, каб Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дазволіла ўсталяванне бюста беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, дзе жыў і пахаваны пісьменнік, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 года № 1372 “Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва”.

- Алесь Адамовіч з’яўляецца знакавай фігурай у беларускай і сусветнай літаратуры. Аўтар шматлікіх твораў, якія былі перакладзены больш чым на 21 мову. Член Саюза пісьменнікаў СССР. Член Беларускага ПЭН-цэнтра. Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт АН БССР.

- Алесь Адамовіч з’яўляўся сустаршынёй міжнароднага фонду “Дапамога ахвярам Чарнобыля”,

які дапамог выехаць за мяжу на аздараўленне вялікай колькасці дзяцей, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

- Алесь Адамовіч — сцэнарыст фільма “Ідзі і глядзі” паводле твора “Хатынская аповесць”. Стужка атрымала на 74-м Венецыянскім кінафестывалі (2017 г.) узнагароду ў раздзеле “Венецыянская класіка” — “Найлепшы абноўлены фільм”.

- Алесь Адамовіч — удзельнік дэлегацыі БССР у Генеральнай Асамблеі ААН.

- Алесь Адамовіч — адзін з першых, хто падняў тэму Хатыні і Чарнобыля ў сваёй творчасці і грамадскай дзейнасці.

Гэтыя факты з біяграфіі і дзейнасці пісьменніка пераконваюць у тым, што бюст Алеся Адамовіча мае поўнае права быць створаны і ўсталяваны ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна, дзе пахаваны пісьменнік. 3 верасня 2017 г. адзначалася 90-годдзе з дня нараджэння пісьменніка, чалавека з вялікай літары, але, на жаль, да гэтага часу не існуе ніводнага помніка/бюста Алеся Адамовіча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Таму мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выступаем з патрабаваннем атрымання дазволу на ўсталяванне бюста, створанага за сродкі грамадзян, на радзіме творцы, каб ушанаваць памяць беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча.

Читать далее: