Згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь” “Рэспубліка Беларусь забяспечвае функцыянаванне беларускай і рускай моваў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця”.
На падставе дадзенага Закона лічым, што ў гарадскім грамадскім транспарце аб'явы аб прыпынках і іншая інфармацыя павінна гучаць на беларускай і пры неабходнасці на рускай мовах. Аднак усе аб'явы ў гарадскім транспарце Оршы выконваюцца толькі на рускай мове.
Звяртаем вашу ўвагу, што горад Орша – адзіны горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці, дзе не гучыць ў грамадскім транспарце беларуская мова, у адрозненне, напрыклад, ад Віцебска, Полацка, Наваполацка і іншых гарадоў.
Просім разгледзець наш зварот і знайсці яго станоўчае вырашэнне. Мы гатовы аказаць неабходную дапамогу ў агучванні абвестак, напісанні аб'яў і іншай візуальнай інфармацыі на беларускай мове.
Количество подписей под петицией:
414
Теги: беларуская мова грамадскі транспарт
Прапанова падтрыманая. Парк чакае матэрыялы ад заяунiкоу.
Аб'ява прынкау на рускай мове не супярэчыць заканадауству
Комментарии (17)
Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться