PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2157
25 января 2019

За перайменаванне Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна ў бібліятэку імя Васіля Быкава

Мы прапануем перайменаваць бібліятэку імя Леніна - надаць ёй імя пісьменніка-земляка Васіля Быкава, бо сімволіка савецкага мінулага ўжо даўно не адпавядае статусу Рэспублікі Беларусь - суверэннай дзяржавы, якая мае сваіх герояў, вартых пашаны і памяці
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, жыхары горада Віцебска і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў, канстатуем, што імя У.І. Леніна, якое носіць адна з галоўных установаў культуры Віцебскай вобласці – абласная бібліятэка, -- не адпавядае часу, не з’яўляецца нацыянальна апраўданым і значным.

Таму прапануем перайменаваць Віцебскую абласную бібліятэку ў гонар нашага славутага, сусветна вядомага земляка Васіля Быкава. Мы лічым, што імя выбітнага пісьменніка і грамадзяніна, творы якога чытаюць ва ўсім свеце, надасць больш аўтарытэту ўстанове культуры, і кіраўніцтву вобласці, якое мае выдатны шанец прадэманстраваць свой патрыятызм і павагу да нацыянальных культурных каштоўнасцяў.

Адмова ад састарэлых ідэалагічных узораў савецкай мінуўшчыны паспрыяе патрыятычнаму выхаванню сучаснай моладзі, з ліку якой складаецца пераважная большасць чытачоў і наведнікаў бібліятэкі, пашырыць магчымасці краязнаўчай і адукацыйна-выхаваўчай працы, умацуе давер да абласных уладаў як да структур, арыентаваных на працу дзеля будучыні і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Читать далее: