PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2240
19 февраля 2019

Спыніць абмежаванне свабоды слова пад нагодай «барацьбы з экстрэмізмам»!

Абмежаванне свабоды слова пад нагодай «барацьбы з экстрэмізмам»
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Падчас другой сесіі Палаты прадстаўнікоў, якая пачнецца з 2 красавіка, заканадаўцы, з ініцыятывы Савета міністраў, плануюць прыняць папраўкі ў антыэкстрэмісцкае заканадўства. У прыватнасці, плануецца:

1. Увесці крымінальную адказнасць за "публічную рэабілітацыю нацызма"

2. Усталяваць адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд "сімволікі экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацый". Працэдура складання спісу такіх арганізацый на ўзроўні закона не прапісваецца.

3. У два разы павялічыць штрафы па артыкулу 17.10 КААП (Прапаганда ці публічнае дэманстраванне, вырабленне і распаўсюд нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі). Зараз верхняя мяжа штрафу склада 1250 р. Таксама ў выглядзе санкцыі захоўваецца адміністрацыйны арышт.

У Беларусі адсутнічаюць арганізаваныя групіроўкі неанацыстаў, у грамадстве прысутнічае выразнае негатыўнае стаўленне да нацызму, а публічных спробаў яго апраўдаць - не заўважна. У краіне не адбылося ніводага тэракту з чалавечымі ахвярамі, акрамя выбуху ў метро ў 2011 годзе, у якім многія дагэтуль падазраюць улады. Няма экстрэмісцкіх груповак, дзейнасць якіх пагражала б жыццю і здароўю грамадзян. У сувязі з гэтым шалёны імпэт у барацьбе з "тэрарызмам і экстрэмізмам" выглядае, як мінімум, падазрона і як спроба пашырэння сваіх паўнамоцтваў з боку міліцыі.

Затое мы маем весткi, калi нагода "барацьбы з экстрэмізмам" выкарыстоўвалася не зусiм добрасумленна :

а) У 2018 годзе як мінімум 8 чалавек былі асуджаныя за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і прысуджаныя да буйных штрафаў. Людзей судзілі за нашыўкі на вопратцы, пасты ў сацсетках і спалучэнні літараў, прызнаных экстрэмісцкімі.

б) Пераслед грамадзян антыфашысцкіх поглядаў адбываецца з прымяненнем артыкула 17.10 КААП. У лістападзе 2018 жыхара Гародні Аляксандра Горбача судзілі за выявы свастыкі, выкінутай у сметніцу. У жніўні і снежні таго ж году журналіста Міколу Дзядка судзілі па арт. 17.10 за пасты ў Фэйсбуку з асуджэннем нацызму (пасты суправаджаліся выявамі неанацыстаў з іхней атрыбутыкай).

в) Мяркуем, што тэрмiн "Рэабілітацыю нацызма" можа таксма выкарыстоўвацца супраць даследчыкаў, публіцыстаў, і перш за ўсё, гісторыкаў, якія ўскрываюць нязручныя факты пра Другую Сусветную. Такiм чынам мы апасаемся, што гэты закон будзе скарыстаны для усталявання дзяржаўнай манаполіі ў гістарычнай сферы і крыміналізацыі любых поглядаў на вайну, якія не супадаюць з дзяржаўнымі.

г) У Беларусі не дзейнічаюць тэрарыстычныя арганізацыі, а ярлык "экстрэмісцкіх арганізацый", на наш погляд, звычайна ужываецца у адносiнах да найбольш сацыяльна актыўныя групы моладзі.

д) Поўная непразрыстасць, нават сакрэтнасць дзяржаўных камісій, якія прымаюць рашэнне аб прызнанні кантэнту, інтэрнэт-сайтаў і матэрыялаў экстрэмісцкімі, немагчымасць аспрэчыць прынятае рашэнне, толькі пацвярджае гэтую абгрунтаваную трывогу.

Юрыст ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Алег Агееў лічыць, што закон будзе скарыстаны не для абароны правоў і свабодаў беларусаў, а для яшчэ большага амежавання свабоды слова. https://baj.by/be/analytics/oleg-ageev-popravki-v-zakony-po-borbe-s-propagandoy-nacizma-i-ekstremizma-povliyayut-na?fbclid=IwAR2ozYuRWCZm_UqhFlMtmZiBRlHYucskvZWG4QZ1dWPTp7lGYe8ChvYK9FM

Мы, грамадскія актывісты, журналісты, праваабаронцы, неабыякавыя грамадзяне лічым, што такі закон будзе азначаць чарговы наступ на свабоду слова.

Мы патрабуем не прымаць законапраект і накіраваць яго на дапрацоўку.

Мы патрабуем выключыць з яго шырокія фармулёўкі, якія дазваляюць адвольнае трактаванне прававых нормаў і прыцясненне свабоды слова, якое ўжо зараз адбываецца з дапамогай «антыэкстрэмісцкага» заканадаўства.

Читать далее: