У хуткім часе плануецца адкрыццё новага аўтавакзалу ў Брэсце. Брэст беларускі горад, які звязвае нашу краіну з Еўропай. Часта гэта першы горад Беларусі, які бачаць іншаземцы. Таму вакзал робіць вобраз усёй краіны.
Добрай практыкай стала выкарыстанне беларускай мовы ў інфармацыйна-указальнай інфраструктруры пунктаў пасажырскіх перавозак (напрыклад, чыгуначны вакзал станцыі Брэст-Цэнтральны, з апошняга – пераклад надпісаў на Мінскім чыгуначным вакзале).
У сувязі з гэтым просім, каб інфармацыя на шыльдах, стэндах, указальніках новага Брэсцкага аўтавакзала была выканана на беларускай мове з дубляваннем пераклада на англійскай мове. Таксама просім ажыццяўляць агучванне інфармацыйных паведамленняў і абвестак аб прыбыцці і адпраўленні аўтобусаў па-беларуску.
Просім станоўча разгледзець наш зварот і даць адказ у вызначаны законам тэрмін
Количество подписей под петицией:
372
Пры ўвядзеннi ў эксплуатацыю новага будынка аўтавакзала г.Брэста iнфармацыя для грамадзян будзе паказаная на дзвюх мовах - беларускай i англiйскай. Агучванне iнфармацыйных паведамленняў плануецца на беларускай, рускай i англiйскай мовах.