PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2437
12 апреля 2019

Патрабуем вярнуць народныя крыжы ў Курапаты, вярнуць Крыжовы перыметр Памяці ахвяраў сталінскага дзяржтэрора.

Знішчэнне Курапацкіх крыжоў, крыжовага перыметру Памяці ахвяраў дзяржтэрора 30-40 -х гг. ХХ стагоддзя.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Адкрыты зварот ад грамадзянаў Рэспублікі Беларусь

4 красавіка 2019 г стаўся трагічным днём дзеля беларускага грамадства у сувязi з камандай на знішчэнне Курапацкіх крыжоў, крыжоў , якія грамадзяне Рэспублікі Беларусь ўсталявалі ў памяць аб беларусах, закатаваных, забітых сталіністамі ў 30-40-я гады ХХ стагоддзя, тут, ва урочышчы Курапаты. Беларускі народ больш за 30 гадоў апякуецца мемарыялам Курапаты, людзі прыносяць крыжы ў памяць рэпрэсаваных родзічаў, чысцяць , даглядаюць курапацкі лес, стварылі Народны мемарыял , унікальны , кранальны, заснаваны на духоўных каштоўнасцях народа, культурнай спадчыны і гістарычнай рэчаіснасці. Крыж для беларусаў мае вялікі сакральны сэнс - гэта і сымбал Смерці, і сымбал Вечнага жыцця, сымбал Памяці. Усталёўвываючы крыжы, мы ўшаноўвываем памяць сваіх продкаў . Вырваўшы крыжы з курапацкай зямлі, палітай кроўю тысяч і тысяч невінаватых беларусаў, спаганілі памяць , абразілі вернікаў . Так нельга. Гэта, на нашу думку, дзяржаўны вандалізм.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, на чале з грамадскім дырэктарам мемарыяла Курапаты Алесем Чахольскім у 2017 , сабраўшы 4 434 рубля 46 капеек, усталявалі замест старых спарахнелых крыжоў крыжовага Перыметра Памяці 60 новых металічных крыжоў, у 2018 працы па замене старых крыжоў працягнуліся і валанцёры на чале са Зьмітром Дашкевічам, сабраўшы 11000 рублёў, усталавалі 70 драўляных крыжоў па Крыжоваму Перыметру Памяці, выканалі працы па ўшанаванні памяці растраляных у Курапатах людзей, не парушаючы заканадаўства Рэспублікі Беларусь , бо згодна з Пастановай Міністэрства культуры №70 ад 1.12.2014 п.9 і п.13 на тэрыторыі гісторыка культурнай каштоўнасці (мемарыял Курапаты) і ахоўных зонах мемарыяла Курапаты дазваляецца выкананне работ па ўвекавечванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій.

Яшчэ 21.06 2002 навуковы кіраўнік мемарыяла Курапаты Майя Тодараўна Кляшторная узгадніла ГА “Хрысціянская злучнасць Курапаты” усталяванне па перыметру тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці крыжоў (крыжовага перыметру), а 5.09.2013 у Пашпарце гісторыка-культурнай каштоўнасці з’явіўся запіс” п.13 Апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці:

“…Урочышча ўяўляе сабой лясны масіў (пераважна з сасны і елкі ўзростам прыкладна 60-70 гадоў), трапецыявіднай формы ў плане. На поўначы і поўдні к урочышчу прымыкаюць аўтадарогі, на захадзе паляна, за ёй застройка, на ўсходзе-поле(ралля)

Уздоўдж усяго перыметра месца вызначана драўлянымі крыжамі, пастаўленнымі рытмічна з аднолькавымі інтэрваламі. …..”

Крыжы, усталяваныя па перыметру мемарыяла ў 2002 г. з часам спарахнелі, састарэлі , і ў 2016 пачаліся працы па іх замене, працягнуліся ў 2017- 2018. Яшчэ раз падкрэсліваем, што згодна з беларускім заканадаўствам, як на тэрыторыі мемарыяла,так і на тэрыторыі яго ахоўных зонаў дазваляецца выкананне работ па ўвекавечванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій. Замена старых крыжоў новымі драўлянымі – гэта не што іное, як працы па ўвекавечванні памяці ахвяр палітычных рэпрэсій

Чыноўнікі ідэялагічных аддзелаў райвыканкама, аблвыканкама , лiчым праігнаравалi беларускае заканадаўстваі, выставілі грамадзянам Рэспублікі Беларусь, усталяваўшым 13 крыжоў ўздоўдж дарогі Заслаўе-Калодзішчы прэтэнзію, абвінаваціўшы апошніх у тым, што крыжы знаходзяцца ў зоне паласы адвода дарогі, якая належыць Мінаблдарбуду,а не мемарыялу Курапаты. Адбылася прававая калізія. Актывісты абскарджвалі прэтэнзію у Генпракуратуры, судах, усё адбывалася у прававым заканадаўчым полі. 4.04.2019 нам прыйшла прэтэнзія з прапановай да 19.04.2019 дэмантаваць крыжы ўздоўдж дарогі “Заслаўе-Калодзішчы” інакш будзе Грамадзянскі суд, у якім і будзе вырашаны лёс 13 крыжоў з боку дарогі Заслаўе-Калодзішчы. Але ж чыноўнікі райвыканкама і аблвыканама ,супрацоўнікі Бараўлянскага спецлясгаса вырвалі крыжы раней і , як паведаміла пазней прэсавы сакратар Н. Эйсмант , па асаібстаму распараджэню Прэзідэнта. Як гэта разумець? Чыноўнікі не маюць права вырашаць , ці быць крыжам у Курапатах , ці не быць. Яны, на службе ў свайго народа, вы не павінны дзейнічаць сілавымі метадамі, метадамі прававога бязмежжа.

Мы вельмі абураны падобным стаўленнем да мемарыяла Курапаты, да беларускага грамадства. Адкрыта ўхваляецца праца рэстарацыі “Поедем поедім”(“бульаш –хол”) ў зонах аховы мемарыяла Курапаты, у 50 метрах ад месца забойства тысяч і тысяч беларусаў , рэстарацыі, дзе наведвальнікі побач з чалавечым магільнікам п’янствуюць, забаўлюцца, смажаць шашлыкі, адзначаюць карпаратыўныя святы і г.д. Такiм чынам, дазволена існаванне цалкам, на наш погляд, незаконнай забудовы, адносна якой Генпракуратурай было вынесена Прадстаўленне, якое так і не было выканана, вам не кідаецца ў вочы дэманстратыўная рэклама рэстарацыі побач з чалавечым магільнікам, вам кінуліся ў вочы крыжы , светлыя крыжы нашай памяці, нашых пачуццяў.

Існуе Канцэпцыя Народнага мемарыяла, ухваленная Праваслаўнай Царквой ,Каталіцкім Касцелам яшчэ ў 1993 г., Канцэпцыя, якая дазваляе кожнаму чалавеку ўшанаваць памяць ахвяраў, знішчаных, закатаваных сталінскім НКУС і крыж у гэтай Канцэпцыі – галоўны сымбаль памяці, адпаведна нашых хрысціянскіх, нацыянальных традыцыяў.

Мы патрабуем вярнуць крыжы на свае месцы, выправіць страшную памылку, пакаяцца за садзеянае. Яшчэ не позна. Мы будзем маліцца штодня і чакаць. Прыміце Канцэпцыю Народнага мемарыяла. Стварыце грамадскую працоўную групу з удзелам тых людзей, якія столькі гадоў апякуюцца Курапатамі, адкрыйце архівы, вярніце імёны забітым , у тым ліку ў Курапатах. Не ваюйце з Народнай Памяццю.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь:

Читать далее: