У падтрымку беларускай мовы
получен
Адресаты:
- Министерство образования Республики Беларусь
- УГАИ МВД Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 24 мая 2019. Читать ответ
У Беларусі, па нашых назiраннях, маюцца прыкметы сталага парушэння правоў беларускамоўнага насельніцтва і дыскрымінацыi беларускай мовы, хаця ў арт. 17 Канстытуцыі замацаваныя роўныя ўмовы для двух дзяржаўных моваў, а ў арт. 50 сказана: «Кожны мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову зносін. Дзяржава гарантуе ў адпаведнасці з законам свабоду выбару мовы выхавання і навучання».
У прыватнасці, у гарадах мала беларускамоўных шыльдаў (у тым ліку на вакзалах), існуюць перашкоды для беларускамоўнай адукацыі на ўсіх узроўнях, няма патрабавання да чыноўнікаў роўнага валодання мовамі, адсутнічае практыка справаводства на беларускай мове, суды ідуць па-руску, адсутнічае ўвесь корпус заканадаўства на беларускай мове.
Пад час Паслання да народа і парламента Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка ў прыватнасці заявіў, што загадаў зняць знак «Выконвай хуткасны рэжым», бо вырашыў
«Вывесили табло „Выконвай хуткасны рэжым“. Понятно мне, что хотел сказать автор. Но едет русский человек или русскоязычный белорус: Выконвай… Хуткасны… Но понял, что „рэжым“. Неужели (думает) опять про диктатуру Лукашенко», - заявіў Лукашэнка.
У 2018 годзе збіралі подпісы пад калектыўным зваротам з заявай пра заканадаўчую дыскрымінацыю бацькоў і дзяцей, якія б хацелі вучыцца на беларускай мове. У прыватнасці, у калектыўным звароце патрабавалі дадаць мову навучання у бланкі, якія запаўняюць калі становяцца ў чаргу на ўладкаванне дзяцей у садок, уладам пачаць даследваць колькасць беларускамоўных дзяцей. Пад час адказу на зварот ўлады прызналі малую колькасць беларускамоўных школаў у буйных гарадах – іх 46,6%, але большасць у вясковай мясцовасці, і агулам на беларускай мове вучацца 13,3% дзяцей.
Акрамя таго, адсутнічае магчымасць паўнавартасна працягваць адукацыю на беларускай мове: няма ніводнай дзяржаўнай беларускамоўнай вышэйшай навучальнай установы.
Мы жыхары Рэспублікі Беларусь патрабуем у межах кампетэнцыi:
1. Вярнуць на дарогі дарожны знак «Выконвай хуткасны рэжым» па-беларуску і ў далейшым прытрымлівацца афармлення знакаў на беларускай мове.
2. Забяспечыць магчымасць навучання на беларускай мове кожнага жадаючага і заахвочваць да вывучэння і выкладання на беларускай мове выхавацелей, настаўнікаў і выкладчыкаў адмысловымі прэміямі.
3. Стварыць беларускамоўную дзяржаўную вышэйшую навучальную ўстанову і падтрымаць іншыя падобныя прыватныя ініцыятывы.
Читать далее:
-
Долой " шаурмячные"!
-
За прозрачные затраты во всех государственных учреждениях
-
Ответственность за обрезку деревьев в Ленинском районе Минска
-
Об организации в Минске летне-осенних фермерских ярмарок
-
Капитальный ремонт при поддержке государства для товариществ стал невозможным
-
За возвращения пенсионерам льгот на проезд на общественном транспорте