PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2797
13 августа 2019

Дэмантаваць камень з гербом Расійскай імперыі ў Відзах

У Відзах (Браслаўскі раён) усталявалі памятны камень з гербом Расійскай імперыі. Змест помніка скажае гістарычную праўду, не быў узгоднены з Мінкультам, сам камень устаноўлены кіраўніцтвам Відзаўскага каледжа без належнага на тое дазволу.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У чэрвені 2019 года на тэрыторыі дзяржаўнай установы адукацыі “Відзаўскі прафесійна-тэхнічны каледж” быў адкрыты памятны камень у гонар заснавання ў 1803 годзе ў Відзах павятовай вучэльні. На камені выбіты тэкст, над якім прымацаваная шыльда з выявай гербу Расійскай імперыі.

Лічым, што помнік, усталяваны з ініцыятывы кіраўніцтва каледжа, не адпавядае гістарычнай праўдзе, скажае ўяўленне навучэнцаў каледжу і грамадзян аб вытоках беларускай дзяржаўнасці і сістэмы адукацыі.

Упэўненыя таксама, што камень з выявай гербу іншай дзяржавы чыніць вялікую шкоду ў справе патрыятычнага выхавання будучых спецыялістаў.

Па-першае, імператар Аляксандр І, які названы ў тэксце на камяні “царом”, мае вельмі далёкае і ўскоснае дачыненне да заснавання ў Відзах павятовага вучылішча. Да гэтай падзеі ён прычыніўся толькі тым, што насамрэч падпісаў Палажэнне 1803 г. “Об устройстве учебных заведений”, якое распаўсюджвалася на ўсю тэрыторыю Расійскай імперыі. Ніякага асобнага “ўказу” наконт адкрыцця вучылішча ў Відзах імператар не падпісваў. Аляксандра І-га тут проста “прыцягнулі за вушы”.

Па-другое, гістарычным фактам ёсць тое, што павятовае вучылішча ў Відзах было адкрытае ў 1803 годзе манахамі-канонікамі рэгулярнымі. Пра гэта згадваецца і на інтэрнэт-старонцы музею “Вытокі” на афіцыйным сайце Відзаўскіага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Гэты факт на памятным знаку ніяк не адлюстраваны.

Па трэцяе, тэкст, выбіты на камяні, утрымлівае шмат гістарычных недакладнасцяў і нават памылак. Гэтак, у прыватнасці, імператар Аляксандр І называецца ў ім “царом”, Віленская вучэбная акруга – “адукацыйнай акругай” (“Виленский образовательный округ”), а Віленская губерня, у якую ўваходзілі ў 1803 годзе Відзы, стала раптам “Ковенскай губерняй” (Ковенская губерня была ўтвораная толькі ў 1842 годзе).

Нарэшце, па-чацвёртае, дырэктар Відзаўскага каледжа заявіў у СМІ, што памятны знак у цэнтры мястэчка быў усталяваны без атрымання дазволу і ўзгаднення з боку Міністэрства культуры. Калі так, то мяркуем, што самавольная ўстаноўка мемарыяльнага знаку супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.

Згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2008 года №1372 “Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва”, творы манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія ўстаноўлены самавольна або не прайшлі дзяржаўную прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу (раздзел 7, п.36 Пастановы).

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, не можам даўмецца, чаму кіраўніцтва вучылішча шукае гістарычныя вытокі сваёй установы ў Пецярбургу часоў імперыі і не бачыць уласныя карані ў сябе пад нагамі. Выказваем зараз вялікую заклапочанасць з той прычыны, што нашыя дзеці, таксама грамадзяне Беларусі, будуць вучыцца ў каледжы пад расійскім дзяржаўным сімвалам.

У сувязі з вышэйсказаным просім:

• дэмантаваць памятны знак (камень) з гербам Расійскай імперыі, які быў незаконна ўстаноўлены ў цэнтры гарадскога пасёлку Відзы на тэрыторыі Відзаўскіага прафесійна-тэхнічнага каледжа;

• прыцягнуць да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам ініцыятараў усталявання памятнага знаку.

Читать далее: