PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2958
26 сентября 2019

Вярнуць у Закон "Аб дзяржаўных узнагародах" ордэн Кастуся Каліноўскага

Петыцыя адхіленая, таму як парадак заканадаўчай ініцыятывы прадугледжаны Законам "Аб парадку рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянамі Рэспублікі Беларусь" і не ажыццяўляецца з дапамогай электронных зваротаў.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Кастусь Каліноўскі - выбітная постаць у гісторыі Беларусі. Нездарма ў 1995 годзе ягоным імем была названая адна з дзяржаўных узнагарод высокага ўзроўню - ордэн. Аднак праз тое, што падставы для яго ўручэння фактычна дубляваліся з ордэнам "За асабістую мужнасць", ордэн Кастуся Каліноўскага ніколі не быў уручаны і ў 2004 годзе канчаткова скасаваны.

Гістарычныя заслугі Кастуся Каліноўскага палягаюць у тым, што сваю асабістую мужнасць ён накіроўваў на барацьбу за сацыяльную справядлівасць, абарону правоў і свабод простых людзей, умацаванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Адпаведныя высокія чалавечыя дасягненні ў Законе "Аб дзяржаўных узнагародах" бессістэмна раскіданыя па розных артыкулах: дасягненні ў сферы дэмакратыі і правоў чалавека чамусьці ўшаноўваюцца ордэнам Дружбы народаў, у справе ўмацавання абароназдольнасці - ордэнам Працоўнай славы, а ўмацаванне незалежнасці і суверэнітэту ўзнагароджваецца толькі званнем "Герой Беларусі" у выпадку здзяйснення подзвігу.

Лічым, што імя Кастуся Каліноўскага заслугоўвае асобнай узнагароды, якая павінна ўручацца за плённую дзейнасць у імя тых ідэалаў, за якія змагаўся і загінуў вялікі сын беларускага народу.

Арт.99 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначае, што права заканадаўчай ініцыятывы належыць у тым лiку дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, таксама арт.15 Закона "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь", змяшчае, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў валодае правам заканадаўчай ініцыятывы, якое рэалізуецца пры дапамозе ўнясення ў Палату прадстаўнiкоў праектаў законаў і пастаноў Палаты прадстаўнікоў і паправак да іх, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, такiм чынам просiм падтрымаць ініцыятыву грамадзян, выкладзеную ў прымацаваны файле, скарыстаўшыся вышэйпаказаным правам, i прыняць адпаведны законапраект.

Читать далее: