PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3395
31 января 2020

За адкрыццё ў Гродне мастацкай галерэі

Стварэнне ў горадзе спецыяльнай мастацкай галерэі, для экспанавання маючых культурную каштоўнасць прадметаў.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Гродна маецца значная калекцыя твораў мастацтва, у тым ліку карціны прызнаных мастакоў мінулага, а таксама творы сучасных майстроў Гродна і Гродзеншчыны. У сувязі з гэтым, на наш погляд, дарэчна стварэнне ў горадзе спецыяльнай мастацкай галерэі, для экспанавання гэтых маючых культурную каштоўнасць прадметаў. Зараз адбываецца рэканструкцыя былога палаца культуры тэкстыльшчыкаў - вялікага прадстаўнічага будынка на галоўнай плошчы горада. Гэты аб'ект мог бы быць выкарыстаны ў якасці месца размяшчэння гарадзенскай мастацкай галерэі. Падобныя прапановы ўжо паступалі ў адміністрацыю горада. Аднак было прынята папярэдняе рашэнне б арганізацыі ў будынку былога палаца тэкстыльшчыкаў музея прыроды, дзе мяркуецца экспанаваць чучалы жывёл, узоры сельгас прадукцыі і таму падобныя аб'екты. На наш погляд галоўная плошча горада не месца для размяшчэння падобных экспанатаў. Значна большую цікавасць у гродзенцаў і гасцей горада магла б выклікаць менавіта мастацкая галерэя.

Згодна з арт.41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць распаўсюджванне культурных каштоўнасцей, праводзяць культурныя мерапрыемствы і ажыццяўляюць стымуляванне культурнай дзейнасці грамадзян.

У сувязі з гэтым прапануем арганізаваць у будынку былога палаца культуры тэкстыльшчыкаў мастацкую галерэю, для экспанавання лепшых узораў мастацкай творчасці рэгіёну. Экспазіцыю музея прыроды прапануем размясціць у гаспадарчых пабудовах сядзібы Станіславова, дзе падобныя аб'екты будуць глядзецца арганічна.

Читать далее: