PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3445
07 февраля 2020

Маштабнае будаўніцтва ў Полацкім Верхнім Замку – гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У гістарычны культурны слой забіваюцца палі пад мяркуемы спартовы комплекс.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Полацк – пачатак і сэрдца нашай дзяржавы. Адсюль пачалася гісторыя Беларусі, гісторыя беларусаў. Гэта запісана ў нашай Дэкларацыі, гэта запісана ў нашай Канстытуцыі. І гэтае сэрдца пачалося біцца там, дзе цякуць воды славутых рэк – Палаты і Дзьвіны. Гарадзішча першага нашага князя – Рагвалода (гістарычае Гарадзішча) і ягонага праўнука Усяслава Чарадзея (Верхні Замак).

На Верхнім Замку ў Полацку быў пабудаваны першы і галоўны ў краіне хрысьціянскі храм – Сафійскі сабор, на Верхнім Замку ў Полацку знаходзілася рэзідэнцыя ўсіх гістарычных полацкіх епіскапаў ад 11-га стагоддзя. На Верхнім Замку размяшчаліся манастыры, у тым ліку і той, куды прыйшла у самым пачатку свайго падзьвіжніцкага подзьвіга Св.Ефрасіння. На Верхнім Замку ў Сафійскім саборы Св.Ефрасіньня перапісывала кнігі і малілася. Тут, на Верхнім Замку Полацка навукоўцамі за 100 гадоў даследаванняў знойдзены два храма 12 ст., княжы церам, дамы, вытворчыя пабудовы і тысячы артэфактаў 10—17 стст. Пры гэтым навукова даследавана толькі нязначная частка помніка.

Полацкі Верхні Замак – гісторыка культурная каштоўнасць, якая, адпаведна дзеючага Заканадаўства мае найвышэйшую рэспубліканскую катэгорыю і абаронена Законам, мае перспектыву стаць помнікам Міжнароднай вартасці, адпаведна патрабаванням ЮНЭСКА.

Гістарычны цэнтр Полацка, адпаведна Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь: “212Е000600 Гістарычны цэнтр г. Полацка: будынкі і збудаванні, планіровачная структура, ландшафт і культурны слой на тэрыторыі, абмежаванай: з поўначы – вул. Кастрычніцкай, з поўдня – вул. Дзяржынскага, з усходу – вул. Юбілейнай да вул. Дзяр-жынскага, з захаду – па вул. Гастэлы, М. Багдановіча, Шэнягіна да вул. Кастрычніцкай . ХІ–ХХ стагоддзі”. Дзе, адпаведна Кодэксу аб культуры, забарорнены любыя земляныя (будаўнічыя работы), без правядзеньня адпаведных навуковых і даследчых работ.

Сёння на гэтай галоўнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсёй Беларусі распачалося маштабнае будаўніцтва комплекса вучэбна-вайсковай установы -- “Кадэцкага корпуса”. Забіваюцца ў гістарычны культурны слой палі пад мяркуемы спартовы комплекс. Гэта нясе прамую страту ня толькі культурным напластаванням, але і Сафійскаму сабору. Яго сцены літаральна дрыжаць!

Патрабуем тэрмінова спыніць усе будаўнічыя працы на Полацкім Верхнім замку, стварыць дзяржаўна-гарамадскую камісію па экспертызе дадзенага праекта, правесці грамадскае абмеркаванне па рэгенерацыі і прыстасаванню Верхняга замка Полацка, адпаведна яго гісторыка-культурнай значнасці для гісторыі і дзяржаўнасці нашай краіны.

Читать далее: