PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3524
22 февраля 2020

Помнік Карычу ў Мінску?

Устаноўка ў Мінску помніка сербскаму бізнэсмену Срэцену Карычу.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Просім Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт патлумачыць устаноўку на вуліцы Стэфаніі Станюты ў Мінску помніка сербскаму бізнэсмену Срэцену Карычу — аднаму з заснавальнікаў бізнэс-імперыі BK Group, у склад якой уваходзіць кампанія Dana Holdings.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2008 № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва» стварэнне (рэканструкцыя) і ўстаноўка твораў манументальнай скульптуры можа быць ініцыіравана дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі, іншымі арганізацыямі, якія накіроўваюць у мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:

* пісьмо-зварот з абгрунтаваннем неабходнасці стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі твора манументальнай скульптуры;

* выпіску з рашэння калегіяльнага органа (для дзяржаўных

органаў) ці выпіску з рашэння кіруючага органа арганізацыі або

аб'яднання.

Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пасля атрымання ўказаных дакументаў у парадку, вызначаным заканадаўствам:

* прымае рашэнне аб узгадненні (адмове ва ўзгадненні) прапановы аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры ў раённых цэнтрах і на тэрыторыях раёнаў;

* накіроўваюць на разгляд Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь дакументы аб стварэнні (рэканструкцыі) твораў манументальнай скульптуры ў абласных цэнтрах і г. Мінску.

Просім паведаміць кім ініцыявана ўстаноўка дадзенага твора манументальнага мастацтва, прывесці абгрунтаванне неабходнасці яго ўстаноўкі, а таксама праведаміць, на якой падставе Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт узгадніў яго ўстаноўку.

Читать далее: