PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3799
05 апреля 2020

Дзяржаўныя выдавецтвы ігнаруюць Інструкцыю па транслітарацыі

Дзяржаўныя выдавецтвы дагэтуль у сваіх выданнях, якія змяшчаюць тэксты на англійскай мове, наўпрост транслітаруюць беларускую тапаніміку з рускай мовы.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

У 2007 годзе была прынята ў сучасным выглядзе Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіта (далей Інструкцыя), якая ў 2013 годзе яна была рэкамендавана ААН у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў. За гэты час (больш за 10 гадоў) з'явілася шмат навігацыйнай інфармацыі ў гарадах, дарожных знакаў, папяровых і электронных картаў, інфармацыйных табло, якія выкарыстоўваюць афіцыйную транслітарацыю. Але што мы бачым? Дзяржаўныя выдавецтвы дагэтуль у сваіх выданнях, якія змяшчаюць тэксты на англійскай мове, не тое што не прытрымліваюцца афіцыйнай нормы, але наўпрост транслітаруюць беларускую тапаніміку з рускай мовы. І гэта пры тым, што большасць такіх выданняў напісаныя па-беларуску. Вось шэраг выпадковых прыкладаў з нядаўніх кніг, што могуць знайсці турысты ў цэнтральных кнігарнях Мінска (фотаздымкі прыкладзены):

* Музеи Беларуси [Изоматериал] = Музеі Беларусі = Museums of Belarus : фотоальбом / ред. совет: В. В. Андриевич (гл. ред.) и др. ; пер. на англ. яз.: А. В. Титова, Ю. В. Баженов ; фото: А. П. Дрибас, С. М. Слепцов. - Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 448 с.

Tolochin museum of history and lokal lory. Па-першае, афіцыйна Талачын = Talačyn, па-другое, здаецца, у англійскай мове няма loKal lorY. Астатнія тапонімы аформлены аналагічна.

* Флікоп-Світа, Г. А. Беларускі іканапіс ХVІ – першай паловы ХХ ст.: альбом / Г. А. Флікоп-Світа; навук. рэд. Б. А. Лазука. – Мінск: Беларуская навука, 2019. – 365 с.: іл. ISBN 978-985-08-2437-0.

Trinity church in Bezdezh of Drogichin district. Афіцыйна Бездзеж = Biezdziež, Драгічын = Drahičyn.

Parasceve church in Opol of Ivanovo district. Афіцыйна Опаль = Opaĺ, Іванава = Ivanava. Астатнія тапонімы аформлены аналагічна.

* Арганы Беларусі [Выяўленчы матэрыял] = The organs of Belarus : з аўдыядадаткам (CD) / [складальнік А. У. Бурдзялёў ; аўтары тэксту А. У. Бурдзялёў і інш. ; фота А.П. Дрыбас і інш. ; пераклад на англійскую мову Г. В. Цітова]. - Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2018. - 366 с.

Belogruda, Vishnevo, Grodno, Nesvizh, Mstibovo. Афіцыйна Белагруда = Bielahruda, Вішнева = Višnieva, Гродна = Hrodna, Нясвіж = Niasviž, Мсцібава = Mscibava. Астатнія тапонімы аформлены аналагічна.

І гэтак далей.

Ствараецца камічная сітуацыя, калі на афіцыйных турыстычных картах Беларусі немагчыма знайсці населеныя пункты з выданняў дзяржаўных выдавецтваў — яны быццам існуюць у розных краінах. Асабліва прыкрая сітуацыя з выдавецтвам «Беларуская навука», якое з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, бо менавіта спецыялісты НАНБ стаяць за распрацоўкай нацыянальнай сістэмы транслітарацыі, выкладзенай у Інструкцыі, а таксама за складаннем нарматыўнага даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь», дзе для кожнай вёскі і хутара краіны акрамя беларускага і рускага напісанняў прыведзена (а значыць замацавана) і назва згодна з Інструкцыяй. А іх калегі з выдавецтваў, атрымліваецца, сабаціруюць іхнюю працу.

Просім Нацыянальную акадэмію навук Беларусі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь данесці да падначаленых выдавецтваў неабходнасць аднастайнай перадачы тапонімаў Беларусі на англійскую мову згодна з правіламі, выкладзенымі ў Інструкцыі па транслітарацыі. Таксама лічым, што гэтыя правілы дастаткова ўніверсальныя, каб выкарыстоўваць іх і пры перадачы ў тэкстах імён беларусаў.

Читать далее: