Застрахаваць жыцьці супрацоўнікаў сістэмы аховы здароўя
получен
Адресаты:
- Министерство здравоохранения Республики Беларусь
- Совет Министров Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- 3 ответа. Последний получен 14 мая 2020. Читать ответ
Эпідэмія каранавірусу COVID-19 працягваецца. На першай лініі змаганьня за жыцьці людзей знаходзяць медыкі: лекары, медычныя сёстры, санітары, іншыя супрацоўнікі сістэмы аховы здароўя, якія непасрэдна кантактуюць з хворымі. Усе яны рызыкуюць сваімі жыцьцямі.
У Беларусі адсутнічае сістэма страхаваньня жыцьця тых, хто вырашае праблемы грамадзтва (пасьмяротныя выплаты сем'ям не зьяўляюцца паўнавартаснай страхоўкай, а іх памер сьмешны ў параўнаньні з рызыкамі).
Супрацоўнікі сістэмы аховы здароўя (далей -- медыкі) рызыкуюць заразіцца патэнцыйна сьмяротнай хваробай: для іх гэта хутчэй не пытаньне "ці я захварэю?", а "калі я захварэю?" Гэта -- іх прафесійная рызыка, якая сёньня жыцьцёва неабходная беларускаму грамадзтву.
Высокая рызыка захворваньня зьвязаная, сярод іншага, з дэфіцытам сродкаў асабістай абароны ад інфекцыі. З гэтай жа праблемай сутыкаюцца ўсе без выключэньня краіны сьвету, уключаючы самыя заможныя і разьвітыя. У такой сітуацыі Беларусі, як ня надта багатай краіне, застаецца разьлічваць толькі на ўласныя рэсурсы. Наладжваньне вытворчасьці сродкаў індывідуальнай абароны займае час. А час -- гэта жыцьці, у першую чаргу, тых, хто найбольш рызыкуе, -- то бок медыкаў.
Выпадкаў, калі лекары захварэлі і памёрлі пры выкананьні сваіх прамых прафесійных абавязкаў, на жаль, робіцца ўсё больш па ўсім сьвеце. Тым ня меньш, медыкі не адмаўляюцца ад сваёй працы, а мужна дапамагаюць хворым.
Самае неабходнае, што можа зрабіць беларускае грамадзтва і дзяржава для беларускіх медыкаў у існуючых умовах, -- гэта даць ім упэўненасьць, што калі, крый Божа, зь імі нешта здарыцца, іх сем'і не застануцца без сродкаў для існаваньня. У кожнага лекара ёсьць родныя і блізкія: сужанцы, дзеці, бацькі. У тым выпадку, калі здарыцца непапраўнае, трэба даць ім дзе жыць, за што харчавацца, а дзецям -- магчымасьць атрымаць адукацыю.
Ва ўсім сьвеце дзейнічае ўніверсальная формула разьліку неабходнай сумы страхавога пакрыцьця жыцьця чалавека: выплата іпатэкі (або набыцьцё жытла) + сума заробку за 10 год + грошы на адукацыю дзяцей.
Беручы пад увагу гэтую формулу, мінімальна неабходная сума страхавога пакрыцьця жыцьця беларускага медыка, складае $150,000.
Заклікаем Міністэрства аховы здароўя і Ўрад неадкладна выдзеліць сродкі і заключыць дагавор калектыўнага страхаваньня на ўсіх супрацоўнікаў аховы здароўя, якія задзейнічаныя ў барацьбе з эпідэміяй каранавірусу, на суму $150,000 на кожнага з перыядам дзеяньня страхавога полісу, як мінімум, 1 год! Калі ж нехта зь медыкаў памёр да таго, як заключаная такая дамова, выплаты іх сем'ям мусяць быць зьдзейсьненыя зь дзяржаўнага бюджэту.
Читать далее:
-
Запретить лозунг "Сидите дома" и принять реальные меры по не распространению коронавируса
-
Дорога в деревню Кунцевичи (Барановичский р-н).
-
Отсутствие ВУЗа аграрного направления в Гомеле.
-
Отсрочка даты платежа по взносам в ФСЗН за І квартал 2020 года.
-
Запрет строительства посольства США со сносом зданий и сооружений, предствляющих историческую ценность
-
Отложить общественное обсуждение отчёта об ОВОС в Минском районе ввиду COVID-19