PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3863
16 апреля 2020

Забяспечыць роўны доступ да фінансавых паслуг для беларускамоўных грамадзян

Необходна на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць механізм рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабодны выбар дзяржаўнай мовы зносінаў пры атрыманні фінансавых паслуг.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Адсутнічае магчымасць доступу беларускамоўных грамадзян да паслуг Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы Рэспублікі Беларусь (далей - АРІП) на дзяржаўнай беларускай мове. Необходна на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць механізм рэалізацыі канстытуцыйнага права на свабодны выбар дзяржаўнай мовы зносінаў пры атрыманні фінансавых паслуг.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца беларуская і руская мовы.

Разам з тым, створаная ў краіне Адзiная разліковая і інфармацыйная прастора Рэспублікі Беларусь (АРІП) не прадугледжвае адначасовай наяўнасці дзвюх дзяржаўных моў пры стварэннi сістэмы ўзаемадзеяння яе ўдзельнікаў і дамоўных адносін паміж імі.

Для прыёму плацяжоў па розных каналах аказання паслуг (разлікова-касавыя цэнтры, інфакіёскі, у тым ліку з функцыяй cash-in, інтэрнэт- і мабільны банкінг і інш.) банкi Беларусі выкарыстоўваюць інфармацыю з аўтаматызаванай сістэмы АРІП (далей – АІС «Разлік»): дрэва паслуг, рэквізіты атрымальнікаў грашовых сродкаў, коды бюджэтных плацяжоў і іншыя неабходныя звесткі.

Пры гэтым АІС «Разлік» выконвае ролю інфармацыйнага пасярэдніка па перадачы банкам патрабаванняў на аплату, выстаўленых вытворцамі паслуг. Фармiраванне гэтых патрабаванняў ажыццяўляецца вытворцамі паслуг на падставе дамоў са спажыўцамі іх паслуг, пры заключэннi якіх грамадзяне маюць права ў адпаведнасці з Законам "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" выбіраць мову адносін.

Аднак далучаныя cёння да сiстэмы больш чым 18,5 тысяч вытворцаў паслуг перадаюць у АІС «Разлік» патрабаваннi выключна (!) на рускай мове.

Акрамя таго, сцэнары аплаты і вокны дыялогаў, што прапаноўваюцца пры прыёме плацяжоў, падказкі і дадатковыя звесткі для плацельшчыка, а таксама інфармацыя для падрыхтоўкi банкам дакумента, якi пацвярджае прыём платяжа, падаюцца ў АІС «Разлік» вытворцам паслуг таксама толькі на рускай мове.

Паводле афіцыйнага адказу ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» (№ 01-05/714 ад 11.03.2020, гл. далучаны файл), "рэалізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў АРІП адначасова на дзвюх мовах магчыма пры ўмове абавязковага падавання ўсімі вытворцамі паслуг у АІС «Разлік» вышэйзгаданай інфармацыі на гэтых мовах. ААТ «НКФА «АРІП» не мае прававых падстаў абавязаць вытворцаў паслуг ажыццяўляць адначасовую перадачу інфармацыi на дзвюх мовах." У якасці прававога абасновывання немагчымасці прыводзяцца палажэнні ўсё таго ж Закона "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь".

Існуючы стан рэчаў можна ахарактарызаваць, як "узаконеную" практыку дыскрымінацыі грамадзян па моўнай прыкмеце. Асабліва беручы пад увагу, што па афіцыйным заключэнні Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, заканадаўства Рэспублікі Беларусь не ўтрымлівае патрабаваняў аб валоданні грамадзянінам рускай мовай. (Гл. далучаны файл з адказам НЦЗПД № 01-10/465 ад 07.04.2020.)

Такім чынам, урэгуляванне пастаўленых пытанняў магчыма толькі на заканадаўчым узроўні, якi прадугледжвае ўвядзенне патрабаванняў пра адначасовае абавязковае падаванне інфармацыі спажыўцу фінансавых паслуг на дзвюх дзяржаўных мовах.

На падставе выкладзенага вышэй, просім Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь скарыстацца сваім правам заканадаўчай ініцыятывы і ўрэгуляваць пастаўленыя пытанні на заканадаўчым узроўні:

1) замацаваць патрабаванне пра адначасовае абавязковае падаванне інфармацыі спажыўцу на дзвюх дзяржаўных мовах,

2) у тым ліку, надзяліць ААТ «НКФА «АРІП» правам абавязаць вытворцаў паслуг ажыццяўляць адначасовую перадачу інфармацыi на дзвюх мовах для магчымасці далейшай яе перадачы на дзяржаўнай мове, абранай спажыўцамі фінансавых паслуг.

Адказ аб захадах і тэрмінах іх прыняцця просім даць у электроннай форме ў вызначаны законам “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” час.

Читать далее: