PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №3895
20 апреля 2020

Прыбраць тэрасу-прыбудову да фасада гістарычнага будынка (Віцебск).

Віцебскі гарвыканкам ігнаруе наадпаведнасць летняй тэрасы перад гістарычным будынкам заканадаўству
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

20 красавіка 2020 мною атрыманы адказ на электронны зварот (копія прыкладаецца). У калектыўным звароце звярталася ўвага на тое, што ў Віцебску перад галоўным фасадам будынка былых гандлёвых радоў канца ХVIII стагоддзя па вул. Суворава, 2, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі (шыфр 213Г000077) нядаўна была ўстаноўлена капітальная «летняя тэраса», якая ўяўляе сабой паўнавартаснае памяшканне, контур якога закрыты з усіх бакоў. Прапаноўвалася дэмантаваць новаўстаноўленую тэрасу.

Згодна п. 2 арт. 110 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб культуры: Капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія будуюцца на тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і ў зонах іх аховы, а таксама нестацыянарныя аб’екты гандлю і нестацыянарныя аб’екты грамадскага харчавання, якія размяшчаюцца на гэтай тэрыторыі і ў гэтых зонах аховы, не павінны прывесці да стварэння забудовы населенага пункта, неўласцівай яе гістарычнаму характару, і ствараць перашкоды для візуальнага ўспрымання гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Паводле Рэкамендацый па арганізацыі і размяшчэнні перасоўных сродкаў развазнога і разноснага гандлю, нестацыянарных аб’ектаў грамадскага харчавання, летніх пляцовак (працяг залы), прылеглых да будынкаў і збудаванняў, у памяшканнях якіх размяшчаецца аб’ект грамадскага харчавання агульныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да размяшчэння і арганізацыі летніх пляцовак, з'яўляюцца (п. 3.2):

* 3.2.1. использование для обустройства конструкций открытого (полуоткрытого) типа с применением оборудования в виде зонтов и их комбинаций, открытых навесов, тентов, пристенных маркизов...

* 3.2.3. монтаж, иные технические решения обустройства не должны наносить ущерб фасадам рядом расположенных зданий;

* 3.3. не допускается:

обустройство летних площадок с использованием сборно-разборных ограждающих конструкций, которые частично или полностью перекрывают существующие архитектурные и декоративные элементы историко-культурных ценностей;

установка конструкций, наносящих ущерб историко-культурным ценностям, создающим угрозу повреждения элементов отделки, деталей, декора, мощения;

заполнение пространства между элементами конструкций при помощи оконных и дверных блоков (рамное остекление), сплошных металлических панелей, сайдинг панелей;

использование для облицовки конструкции летней площадки и навеса полиэтиленового пленочного покрытия, черепицы, металлочерепицы, металла, а также рубероида, асбестоцементных плит;

Прашу Мінкультуры растлумачыць Віцебскаму гарвыканкаму палажэнні заканадаўства наконт летніх тэрас перад фасадамі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Читать далее: