08 снежня 2020 мною атрыманы адказ на электронны зварот (копія прыкладаецца). Дадзены адказ, на мой погляд, не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў частцы поўнага, усебаковага і аб'ектыўнага разгляду зваротаў і накіравання матываваных і абгрунтаваных адказаў грамадзянам па наступных прычынах:
У звароце грамадзян аб забароне выкарыстання гаручага пластыку на фасадах будынкаў адсутнічала просьба растлумачыць ужо прынятыя палажэнні (наконт гаручага тэкстылю), а прапаноўвалася дадаць новыя — па гаручым пластыку на фасадах.
Прашу забяспечыць належны разгляд звароту.
Количество подписей под петицией:
1
Выкладзеныя прапановы будуць прааналізаваны і пры неабходнасці ўлічаны пры ўнясенні змяненняў у Правілы пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва.
30.4кБ, добавлено Wiktorka, 2021-01-19 21:29:36