Зафарбоўванне мазаік на Усходзе — парушэнне заканадаўства
получен
Адресаты:
- Минский городской исполнительный комитет
- Министерство архитектуры и строительства
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 29 марта 2021. Читать ответ
Звяртаем вашу ўвагу на той факт, што работы па рэканструкцыі аб’ёма блока грамадска-бытавога абслугоўвання дома па праспекце Незалежнасці, 155/1 адбываюцца з парушэннем заканадаўства. Так значна змяняецца каларыстычнае рашэнне фасадаў, дадаюцца неўласцівыя цёмныя колеры, а таксама беспадстаўна замалёўваюцца залацістыя мазаічныя ўстаўкі, выкананыя з той жа смальты, што і вядомыя мазаікі на тарцах вышынных жылых дамоў, да якіх прымыкаюць гэты і іншы блокі грамадска-бытавога абслугоўвання. Гэтыя дамы фарміравалі парадны ўезд у сталіцу БССР з боку Масквы і з’яўляюцца выдатным прыкладам ансамблевай савецкай жылой забудовы канца 1970-х гг. На тарцах гэтых дамоў Аляксандрам Кішчанкам у 1977–1978 гг. выкананы чатыры мазаікі ”Горад мастацтва“, ”Горад-будаўнік“, ”Горад навукі“, ”Горад-воін“, якія з'яўляюцца нерухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі рэспубліканскага значэння (шыфр 712Ж000205).
Нагадваем, што паводле артыкула 105 Кодэкса аб культуры:
1. Для забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей i навакольнага асяроддзя ў пэўных межах устанаўлiваюцца межы тэрыторый нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.
6. Распрацоўка горадабудаўнiчай i землеўпарадкавальнай дакументацыi, а таксама iншай праектнай дакументацыi, рэалiзацыя якiх можа аказаць уздзеянне на нерухомыя матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi, без нанясення ўстаноўленых зон аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей або без iх устанаўлення забараняецца.
Паколькі на сайце Нацыянальнага фонда тэхнічных нарматыўных прававых актаў (https://tnpa.by/) адсутнічае праект зон аховы для мазаік у жылым раёне Усход, можна сцвярджаць, што праведзеныя фасадныя работы парушаюць палажэнні Кодэкса аб культуры.
Для нейтралізацыі негатыўнага ўздзеяння на гісторыка-культурную каштоўнасць просім абавязаць заказчыка аднавіць першапачатковы выгляд фасада (у тым ліку ачысціць смальту ад фарбы) да афіцыйнага зацвярджэння праекта зон аховы мазаік, і не прымаць аб’ект у эксплуатацыю да выканання гэта патрабавання.
Читать далее:
-
"Учителя года" по истории увольняют из средней школы (Минск).
-
Вернуть врача Владимира Мартова на должность заведующего отделением анестезиологии и реанимации
-
Проблема дорог и улиц д.Дроздово
-
Увеличить ответственность владельцев собак за неуборку собачьих испражнений!
-
Провести ремонт дороги по улице Ореховской (г. Витебск)
-
Выгул собак в Смолевичах.