На прыпынку пасажырскага транспарту “Юркавічы”, размешчанага ў аднайменнай вёсцы Лагойскага раёну, на баку рэспубліканскай дарогі Р-3 у накірунку Лагойска, на сядзенні лаўкі не хапае дзьвух дошак з чатырох (фота прыкладаюцца да зварота).
Фактычна палова плошчы сядзення адсутнічае, што не дазваляе паўнавартасна карыстацца лаўкай і робіць чаканне транспарту на прыпынку некамфортным. У такім стане прыпыначны павільён знаходзіцца даволі доўгі тэрмін, як мінімум з сярэдзіны 2021 г.
Па стане на канец красавіка 2022 г., бачна, што павільён нанова пафарбаваны, але лаўка чамусьці пакінута ў ранейшым, паламаным стане.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Будаўнічых нормаў 3.03.04-2019 «Аўтамабільныя дарогі» пп.10.1.2 п.10.1 "Прыпыначныя пункты маршрутнага пасажырскага транспарту": прыпыначныя пункты маршрутнага пасажырскага транспарту павінны быць абсталяваны прыпыначнымі і пасадачнымі пляцоўкамі, павільёнамі або навесамі для чакання транспарту пры неабходнасці, лавамі.
Згодна з Класіфікацыяй работ па эксплуатацыі (утрыманні і бягучым рамонце) аўтамабільных дарог, зацверджанай пастановай Міністэрства транспарта і камунікацый ад 19.06.2019 №35, названыя работы ўключаюць у сябе рамонт і замену дэфектных лаваў на прыпыначных пунктах маршрутнага пасажырскага транспарту.
На падставе выкладзенага просім прыняць меры па рамонце або замене дэфектнай лаўкі на прыпынку “Юркавічы” (у бок Лагойска).
Количество подписей под петицией:
65