PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5462
28 августа 2022

Рамонт ганка Плешчаніцкай бібліятэкі

Ганак Плешчаніцкай бібліятэкі разбураецца, не мае парэнчаў, што ўскладняя доступ у бібліятэку для пажылых і фізічна аслабленых асоб.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У нумары №69 ад 20 жніўня 2022 г. газеты Лагойскага раённага выканаўчага камітэту «Родны край» змешчаны артыкул «Проблемы с крыльцом», дзе пазначалася праблема з бяспечнай даступнасцю для наведвальнікаў у будынак Плешчаніцкай гарпасялковай бібліятэкі-філіала №1 сеткі публічных бібліятэк Лагойскага раёна: аварыйны стан ганка, адсутнасць парэнчаў і дрэнны стан пешаходнай дарожкі.

Адсутнасць парэнчаў і разбурэнне ганку нясуць прамую пагрозу здароўю адной з асноўных груп наведвальнікаў бібліятэкі – пажылым людзям з-за павышанай верагоднасці атрымання цяжкіх траўм пры падзенні.

Цяжкасці з фізічным пераадольваннем аварыйных прыступак ганка без парэнчаў з’яўляюцца фактарам, які не спрыяе рэалізацыі права грамадзян гарантаваным артыкулам 51 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь:

Кожны мае права на ўдзел у культурным жыцці. Гэта права забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай і сусветнай культуры, якія знаходзяцца ў дзяржаўных і грамадскіх фондах, развіццём сеткі культурна-асветных устаноў.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспублікі Беларусь»:

- арт. 43: выканаўчыя камітэты базавага ўзроўню арганізуюць бібліятэчнае абслугоўванне грамадзян.

Згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-3:

-арт. 25, п.2: Не дапускаюцца неабгрунтаваныя скарачэнне або пагаршэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацый культуры;

- арт. 25, п.3: Матэрыяльна-тэхнічная база арганізацый культуры, іншых юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць культурную дзейнасць, фарміруецца зыходзячы з напрамкаў культурнай дзейнасці і ўключае зямельныя ўчасткі, капітальныя пабудовы (будынкі,збудаванні), памяшканні, абсталяванне, тэхнічныя і іншыя сродкі, iншую маёмасць, неабходную для ажыццяўлення і (або) забеспячэння культурнай дзейнасці.

Згодна п.7.3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрымання тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 01.11.2011 №110 на тэрыторыі населеных пунктаў пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыцце і своечасова рамантавацца.

 Просім:

1) Выканаць рамонт разбуранай пешаходнай дарожкі да ўваходу ў Плешчаніцкую бібліятэку;

2) Выканаць рамонт або рэканструкцыю ганка Плешчаніцкай бібліятэкі з ужываннем нормаў і стандартаў СП 3.02.12-2020 «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб» (давесці памеры ганка да адпаведнасці СП 3.02.12-2020, усталяваць парэнчы, навес, пандус);

3) Выдаткаваць на дадзеныя працы сродкі за кошт нявыкарыстаных сродкаў з запланаваных мясцовым бюджэтам на 2022 год або запланаваць дадзеныя работы ў мясцовым бюджэце на 2023 год;

Читать далее: