PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5573
01 марта 2023

Стварыць Магілёўскі філіял музея народнага дойлідства

Прапануем разгледзець магчымасць стварэння ў Магілёве філіі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, каб захаваць унікальнае драўлянае дойлідства горада ад поўнага знішчэння
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Прапануем разгледзець магчымасць стварэння ў Магілёве філіі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. 

На дадзены момант горад разрастаецца і забудоўваецца шмат у чым за кошт зносу драўлянай забудовы без уліку яе мастацка-эстэтычных вартасцей. Падобнае можна назіраць у былым прадмесці (да вайны - суцэльна драўляным) Лупалава, на схілах рэк Дубравенкі і Дзебры. З заўважных страт - дамы па вуліцы Катоўскага, 11 і па Першмавайскай, 60а. Апошні будынак прапаноўвалася перавезці ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, але той адмовіўся, таму што на ўсю тэрыторыю, якую ён займае пад Мінскам, накладзены рэгламенты, якія не дазваляюць новае будаўніцтва. Супрацоўнікамі магілёўскага музея былі выратаваны некаторыя побытавыя рэчы і фрагменты дэкору, але казаць пра паўнавартаснае захаванне не даводзіцца.

Сітуацыя ў Магілёве так, што праз 20 гадоў новае пакаленні магілёўцаў не будзе мець уяўлення пра тое, як выглядаў горад век таму — каштоўныя драўляныя будынкі будуць або знесены, або згніюць без догляду, або дэградуюць пад сайдынгам і сіняй металачарапіцай. 
А між тым багаты драўляны архітэктуры дэкор горада вылучаецца навукоўцамі ў асобны стыль, так званую «магілёўская разьбу». Артыкулы пра яе змешчаны ў Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі і энцыклапедычным даведніку «Магілёў», паводле якіх гэтая «мастацкая разьба па дрэве, выкарыстоўвалася ў дэкоры будынкаў Магілёва ў XIX — першай палове XX ст. Традыцыі магілёўскай разьбы склаліся ў XVII—XVIII стст. у архітэктуры жылых будынкаў пад уплывам стылю барока. Разьба ў выглядзе геаметрычнага і расліннага арнаменту (краявая, скразная i прапіловачная) паярусна размяшчаецца на фасадах драўляных дамоў. Найбольш багата аздабляліся франтоны, дзе разьба ўтварала некалькі па-рознаму вырашаных радоў, прамежкі паміж якімі запаўняліся шалёўкай (вертыкальнай з нашчыльнікамі, гарызантальнай, касой; дамы па вуліцы Яцыны, 13, Чалюскінцаў, 56, і інш.). Дэкаратыўнымі акцэнтамі з’яўляюцца аздобленыя разнымі ліштвамі адзінарныя ці падвойныя вокны (прамавугольныя, стральчатыя) на франтонах, шчыты ўваходных парталаў, падаконныя і надаконныя паяскі, падзоры (вул. Яцыны, 19, Лазарэнкі, 31, Пляханава, 27). Разьба ўзбагачае пластыку фасадаў вытанчанай святлоценявой мадэліроўкай, узмацняе іх рытмічную пабудову, кантрастна вылучае найбольш значныя элементы, падкрэслівае тэктоніку збудаванняў. У некаторых будынках разныя элементы на фоне сцен вылучаюцца светлым колерам.»

Такім чынам, відавочна, што магілёўская разьба, увасобленая на прыватных жылых дамах, валодае мастацка-эстэтычнымі вартасцямі і з’яўляецца рэгіянальнай адметнасцю, візітоўкай горада, якая імкліва вымываецца з гарадской прасторы. Гэта выклікае неабходнасць або ўзяцця будынкаў пад ахову, або пры ўзнікненні пагрозы знішчэння - перамяшчаць іх. 

Гэтым мэтам мусіць паслужыць філія Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (або філія Музея гісторыі Магілёва, або асобная музейная ўстанова — у дадзеным выпадку не істотна), якая можа займаць або асобныя вуліцы з найбольшай шчыльнасцю захаваных будынкаў (вуліца Яцыны, Карабанаўская, Рэспубліканскі спуск ды інш.), або незабудаваную тэрыторыю ў межах горада, куды будуць перавозіцца будынкі, або абодва варыянты разам. Такой тэрыторыяй можа стаць тэрыторыя парку Падміколле — падобны этнаграфічны куток зможа добра дапоўніць тыя функцыі, што ўжо закладзены там. Да таго ж дадзены раён быў да вайны даволі шчыльна забудаваны драўлянымі дамамі, а зараз страчаны нават трасіроўкі колішніх вуліц. Перавезеныя будынкі змаглі б адрадзіць выгляд і атмасферу гістарычнага прадмесця, аднавіць гістарычны ландшафт і трасіроўкі вуліц. У саміх будынках змаглі б функцыянаваць адміністрацыйныя ўстановы парку, турыстычныя крамы, невялікія кавярні з летнімі тэрасамі і інш. 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ўжо мае адзін філіял у Мінску па Паўночным завулку, дзе пад ахову ўзятыя амаль уся старая забудова. Не зразумела толькі, чаму падобныя філіялы не былі створаны ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, якія валодаюць багатай традыцыяй драўлянага дойлідства са сваімі рэгіянальнымі асаблівасцямі. 

Нашую ініцыятыву па захаванні ў гарадах Беларусі вуліц з найбольш каштоўнай драўлянай забудовай, з магчымым стварэннем на іх базе філіялаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту падтрымлівае і Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (ліст прыкладзены). Паводле меркавання яго спецыялістаў «традыцыйная драўляная сядзібная архітэктура з'яўляецца значнай часткай гісторыка-культурнай спадчыны краіны, сведчаннем высокага майстэрства беларускіх дойлідаў і разьбяроў па дрэве. Яе захаванне для будучых пакаленняў уяўляецца важным для рэпрэзентацыі самабытных нацыянальных традыцый дойлідства, ідэнтычнасці і ўнікальнага вобраза гарадоў і населеных мясцін Беларусі, што сфарміраваліся на працягу гісторыі. Разбурэнне гэтай унікальнай часткі архітэктурнай спадчыны ў працэсе сучаснага ўрбаністычнага развіцця гарадоў пагражае знікненнем цэлага пласта культурнай гісторыі. Лічым, што неабходна прымаць меры па захаванні драўлянага дойлідства, абароне вуліц і фрагментаў найбольш каштоўнай забудовы ад зносу. Грамадскія ініцыятывы, накіраваныя на захаванне спадчыны, могуць стаць адным з дзейсных сродкаў у вырашэнні дадзенай праблемы.»

Звяртаем таксама вашу ўвагу на тое, што ў Магілёве статус гісторыка-культурнай каштоўнасці мае ўсяго адзін драўляны будынак — па Камісарыяцкім завулку, 17, што не адлюстроўвае маштабы і значэнне драўлянага будаўніцтва ў горадзе на працягу апошніх стагоддзяў. Лічым, што ўзяцця пад ахову па сваіх гісторыка-архітэктурных якасцях заслугоўваюць дамы па Быхаўскай вуліцы, 22, па Севастопальскай, 10 (дадзены дом перажыў страшны пажар, які ў час вайны вынішчыў амаль усё прадмесце, а зараз яго падціскаюць гмахі-навабуды - неабходны перанос на новае месца), Свярдлова, 11 і 24 (ідэальна захаваныя прыклады дарэвалюцыйнай забудовы прадмесця Папенка, можна захаваць на гістарычным месцы), Вароўскага, 27, па завулку Ленінградскім, 7, па вуліцы Струшня, 12, 25 (пагарэў і разбураецца, неабходны разбор і перавоз на іншае месца з заменай страчаных канструкцый), 45, Яцыны, 8, 12, 13, Чэхава, 30, 32, Садовай, 25.

Прапануем Магілёўскаму гарадскому выканаўчаму камітэту разам са спецыялістамі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, гісторыкамі, супрацоўнікамі гарадскіх музеяў і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, а таксама з супрацоўнікамі Міністэрства культуры ўсебакова разгледзець дадзенае пытанне і выратаваць драўлянае дойлідства горада ад немінучага знішчэння. 

Читать далее: