Аб наданнi адной з вулiц Вiцебска iмя Генадзя Бураўкіна
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 21 августа 2023. Читать ответ
Ураджэнец Віцебшчыны Генадзь Бураўкін (1936 – 2014) – вядомы беларускi паэт. Аўтар паэтычных зборнiкаў «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Пяшчота» (1985), «Гняздо для птушкі радасці» (1986), «Узмах крыла» (1995), «Жураўліная пара» (2004), вядомай песні для дзяцей “Калыханка”. Паэзiя Бураўкіна прысвечана ў тым ліку патрыятызму, аднаўленню краіны пасля Другой Сусветнай вайны, роздуму над жыццём. З 1972 па 1978 гады ён узначальваў рэдакцыю вядомага літаратурнага часопіса “Маладосць”. На пасадзе галоўнага рэдактара Бураўкін надрукаваў вядомую кнігу «Я з во́гненай вёскі…». Генадзь Бураўкін рабіў пераклады вершаў рускіх, украінскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў на беларускую мову.
Такасама Генадзь Бураўкін праявіў сябе як дзяржаўны дзеяч. На працягу 12 гадоў, з 1978-га па 1990-ы, ён узначальваў Дзяржтэлерадыё БССР. Адначасова з 1980-га па 1990-ы гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 10 i 11 склiканняў. З 1990 па 1994 гады Генадзь Бураўкін займаў пасаду Пастаяннага прадстаўнiка Беларусi пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый – першым у гiсторыi незалежнай Беларусi. Таксама Бураўкін у 1994-1995 гг. быў нaмecнiкaм мiнicтpa кyльтypы і друку Беларусі.
Генадзь Бураўкін узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам Дружбы Народаў, Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы (1980).
Мы перакананы, што Генадзь Бураўкін зрабіў значны ўклад як у беларускую літаратуру, так і станаўленне беларускай дзяржаўнасці.
Таму лічым неабходным:
- Разглядзець пытанне аб перайменаванні адной з вуліц Віцебска ў гонар Генадзя Бураўкіна.
- Пры немагчымасці перайменавання разглядзець пытанне аб наданні iмя Генадзя Бураўкіна адной з вуліц Віцебска, якая праектуецца альбо будуецца.
Читать далее:
-
Объяснить, куда и почему пропал памятный знак повстанцам 1863 года на ЖД-вокзале в Гродно
-
Создать комиссию по водоснабжению и водоотведению в Логойском районе
-
Нормализовать водоснабжение и водоотведение в г. Логойск
-
Грохот от спортивных байков по ночам
-
Изменить время проведения презентации генплана Логойска на нерабочее
-
Перильное ограждение на мосту Блохина в Витебске