Лесвіца ў парку 30-годдзя УЛКСМ у Віцебску
получен
Адресат:
- Витебский горисполком
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 22 ноября 2023. Читать ответ
Летам 2023 года у парку 30-годдзя УЛКСМ у Віцебску праводзіліся мерапрыемствы па добраўпарадкаванні, была абноўлена алея.
Аднак прыкрым назіраннем для месцічаў Віцебска стаў стан лесвіцы, якая вядзе ад гэтага парка да ракі Заходняя Дзвіна. Шмат прыступак на ёй разбураныя, іх цэласнасць парушана. У такім выглядзе лесвіца знаходзіцца ў аварыйным стане і ўяўляе небяспеку. Фотаздымкі яе стану прыкладваюцца да гэтага звароту.
Віцябляне неаднойчы накіроўвалі звароты наконт стану гэтай лесвіцы, але цягам 4 месяцаў так нічога і не была зроблена.
Згодна з арт.41 і арт.43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.
У адпаведнасці з п.9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў (зацв. пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087) спецыялізаваныя арганізацыі па ўтрыманні вулічна-дарожнай сеткі ў межах абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных нарматыўных прававых актаў мерапрыемства па ўтрыманню (эксплуатацыі) і рамонце пешаходных шляхоў, у тым ліку лесвіц.
Улічваючы вышэйпададзенае, патрабуем:
• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пазначанай лесвіцы;
• вылучыць грашовыя сродкі на яе рамонт;
• зрабіць у максімальна сціснутыя тэрміны рамонт у адпаведнасці з Патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) нарматыўных прававых актаў;
• прыцягнуць да адказнасці ўсіх службовых асобаў, якія займаліся цяганінай у выпраўленні такіх небяспечных недахопаў тэхнічных сродкаў перамяшчэння грамадзян.
Пры разглядзе гэтага звароту патрабуем:
• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт. 18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);
• забяспечыць уважлівае і адказнае стаўленне да разгляду гэтага звароту;
• не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п. 1 дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 ;Аб дэ бюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва;).