PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5764
16 января 2024

Пешаходныя пераходы ў Віцебску ў снезе і лужынах

Пешаходныя пераходы ў горадзе Віцебску ў зімні перыяд аказаліся затопленыя: лужыны, ледзяшы, снежныя і ледзяныя горкі блакуюць карыстанне імі. Просім прывесці іх у парадак.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У падземных пераходах горада Віцебска, размешчаны[ па лакацыях: скрыжаванне пр. Будаўнікоў з вул. П. Броўкі (лакацыя 1) і скрыжаванне пр. Маскоўскага і вул. Церашковой (лакацыя 2) назіраецца затапленне на працягу ўжо больш за двух тыдняў (з канца снежня 2023 года па сёння, 16 студзеня 2024 года), чым фактычна адбываецца блакіроўка пешаходнага руху на гэтым участку. 

Пешаходы, якія ўжо спусціліся ў пераход, выяўляюць велізарныя лужыны, якія выцягнуліся па ўсёй шырыні пераходу (а пры паніжэнні тэмпературы ніжэй 0℃ - і заледзі і снежныя горкі, якія ўяўляюць небяспеку пры руху) і змушаныя пакінуць пераход у пошуках іншай лакацыі для перасоўвання на іншы бок дарогі.

7 студзеня 2024 года адным з заяўнікаў была пададзена заяўка праз партал 115.бел «Мая Рэспубліка» для ліквідацыі лужын і снегу у пешаходным пераходзе па лакацыі 2. Нумар заяўкі 593.4.080124. Па стане на 16 студзеня 2024 года гэтая заяўка знаходзіцца ў статусе "пратэрмінаваная".

13 студзеня 2024 года адным з заяўнікаў была пададзена заяўка праз партал 115.бел «Мая Рэспубліка» для ліквідацыі снежных завалаў і ледзянога насціла у пешаходным пераходзе па лакацыі 1. Нумар заяўкі 593.1.140124. Па стане на 16 студзеня 2024 года гэтая заяўка таксама знаходзіцца ў статусе "пратэрмінаваная".

Для пацверджання фактаў занядбанага стану пешаходных пераходаў па лакацыях 1 і 2 прыкладваем фотаздымкі, выкананыя 7 і 13 студзеня 2024 года.

Згодна з арт. 41 і арт. 43 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 №108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі арганізуюць працу па добраўпарадкаванні тэрыторый населеных пунктаў.

П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110 (далей - Санітарныя правілы), замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.

Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087 (далей - Правілы добраўпарадкавання), пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

У 2022 годзе заяўнікі ужо звярталіся з калектыўным зваротам наконт частых затапленняў падземнага пераходу па лакацыі 1. У адказе з гарвыканкама ад 2 снежня 2022 года (прыкладваем яго) паведамлялася, што распрацоўваецца праект для забяспечання водаадводу ў гэтым падземным пераходзе.

Але, як бачым, праблема з цягам часу толькі пагоршылася.

На падставе вышэйсказанага, просім:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану падземных пераходаў, пазначаных ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт пазначаных ў звароце падземных пераходаў;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных (а таксама тэхнічных) нарматыўных прававых актаў;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: