PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5773
24 января 2024

Не прыбіраецца снег на тратуарах па пр. Маскоўскаму ў Віцебску

У Віцебску на ўчастку дарогі па пр. Маскоўскаму паміж прыпынкамі грамадскага транспарту «Следчы камітэт» і «Вул. У. Караткевіча» цягам некалькі тыдняў студзеня 2024 года не прыбіраецца снег на тратуарах і пешаходных дарожках. Просім пачысціць.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

У горадзе Віцебску на ўчастку дарогі па пр. Маскоўскаму паміж прыпынкамі грамадскага транспарту «Следчы камітэт» і «Вул. У. Караткевіча» (па абодвух баках дарогі) цягам некалькі тыдняў студзеня 2024 года не прыбіраецца снег на тратуарах і пешаходных дарожках. У выніку пешаходам вельмі цяжка прасоўвацца ў гэтым напрамку. А бацькі з вазочкамі, інваліды-вазочнікі і іншыя маламабільныя асобы наогул не могуць тут перамяшчацца без дапамогі.

Прыкладваем фотаздымкі, зробленыя 19 і 23 студзеня 2024 года.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

П. 7. 3 Санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў «Гігіенічныя патрабаванні да ўтрыманню тэрыторый населеных пунктаў і арганізацый», зацв. пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 01.11.2011 №110, замацаваў, што на тэрыторыі населенага пункта пешаходныя зоны павінны мець цвёрдае пакрыццё, і своечасова рамантавацца і абслугоўвацца.

Таксама адзначым, што п. 9 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацв. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2012 №1087, пастанавіў, што спецыялізаваныя арганізацыі па абслугоўванню вулічна-дарожнай сеткі ў межах зон абслугоўвання ажыццяўляюць у адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА мерапрыемствы па рамонце тратуараў і пешаходных шляхоў (тратуары, алеі, бульвары, пешаходныя вуліцы і плошчы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, просім:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану пешаходных дарожак і тратуараў, пазначаных ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне пазначаных ў звароце пешаходных дарожак і тратуараў;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны іх абслугоўванне;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні пешаходных шляхоў.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п. 1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп. 1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: