PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5816
24 марта 2024

Рамонт дарогі на вуліцы 4-й Заводскай ў Воршы

Дарожнае пакрыццё ў Воршы па вуліцы 4-й Заводскай ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Патрабуе тэрміновага рамонту.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Дарожнае пакрыццё ў Воршы па вуліцы 4-й Заводскай ўжо працяглы час знаходзіцца ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Так, дарожнае пакрыццё на гэтай вуліцы мае наступныя дэфекты:

• уся дарога пакрыта выбоінамі;

• як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын;

• перамяшчацца на аўтамабілі па такой дарозе магчыма толькі на самай мінімальнай хуткасці;

• разам з адсутнасцю абсталяваных пешаходных шляхоў — пешае перамяшчэнне па вуліцы ўяўляецца задачай нетрывіяльнай, і магчыма толькі ў гумавых ботах.

Згодна з дадаткам Б СТБ 1291-2016 «Дарогі аўтамабільныя і вуліцы. Патрабаванні да эксплуатацыйнага стану, дапушчальнага па ўмовах забеспячэння бяспекі дарожнага руху», зацв. і ўв. у дзеянне пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2016 № 89, выбоіны — гэта мясцовыя разбурэнні дарожнага пакрыцця, у тым ліку ўмацаваных абочын, якія маюць выгляд паглыбленняў рознай канфігурацыі з рэзка акрэсленымі бакамі, якія ўтварыліся за кошт разбурэння матэрыялу пакрыцця або прасадкі землянога палатна. 

Камфортнай язду па такой дарозе называць немагчыма. А дрэнны стан дарогі наносіць шкоду транспартным сродкам, якія знаходзяцца ва ўласнасці грамадзян, прадпрыемстваў і дзяржавы (якія трэба часцей рамантаваць). Па нашым меркаванні, дарожнае пакрыццё патрабуе неадкладнага рамонту. Фотаздымкі дарогі прыкладваюцца да гэтага звароту.

Адзначым, што СТБ 1291-2016 устанаўлівае гранічна дапушчальныя велічыні дэфектаў пакрыцця праезнай часткі аўтамабільных дарог. На нашу думку, дарожнае пакрыццё на ўчастку, названым вышэй, не адпавядае ўстаноўленым вышэй нормам. У разбураным стане і абочаны, хада па іх спалучаная з шэрагам цяжкасцяў, некаторыя разбурэнні абочын небяспечныя. Такі стан робіць зусім немагчымай хадзьбу для маламабільных грамадзян.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і уносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

У сваю чаргу, арт. 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З «Аб дарожным руху» ўстанавіў, што мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ў галіне дарожнага руху выяўляюць у межах сваёй кампетэнцыі прычыны і ўмовы, якія садзейнічаюць парушэнню Правілаў дарожнага руху і (або) учыненні дарожна-транспартных здарэнняў, і прымаюць своечасовыя меры па іх устараненню.

У адпаведнасці з пп.5.1. п.5 Правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў, зацверджаных пастановай Саўміна ад 28.11.2012 №1087, добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў, у мэтах прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, і ўключаюць у сябе будаўніцтва ў адпаведнасці з зацверджанай ва ўстаноўленым парадку праектнай дакументацыяй і эксплуатацыю пешаходных шляхоў (тратуары, пешаходныя вуліцы, надземныя, наземныя і падземныя пешаходныя пераходы, лесвіцы, пешаходныя і веласіпедныя дарожкі).

На падставе вышэйсказанага, патрабуем:

• правесці праверку фактаў нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця аўтамабільнай дарогі на вуліцы 4-й Заводскай ўу Воршы;

• вызначыць асоб, якія малі дачыненне да правядзення рамонтных работ на гэтай дарозе, але пры гэтым марудзілі справу да таго моманта, што карыстацца дарогай стала немагчыма;

• прыцягнуць гэтых асоб да адказнасці ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам;

• прыняць меры па неадкладным капітальным рамонце ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця;

• пазначыць дакладныя тэрміны, калі будуць пачаты і выкананы неабходныя рамонтныя работы.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты (п.1 арт.18 Закона ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»);

• забяспечыць уважлівыя і адказныя адносіны да разгляду гэтага звароту; не дапускаць халатнасці, фармалізму і бюракратызму пры яго разглядзе (пп.1.1 п.1 Дырэктывы ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»).

Читать далее: