За павелічэнне рэкламы на беларускай мове
получен
Адресат:
- Министерство информации Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 19 сентября. Читать ответ
Як абвяшчае вядомы слоган, сказаны яшчэ ў ХIХ стагоддзі: «Рэклама рухавік прагрэсу». Хаця варта прызнаць той немалаважны факт, што рэклама, якая транслюецца на беларускім тэлебачанні, часцей за ўсё паказваецца менавіта на рускай мове.
Згодна з 17 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дзяржаўнымі мовамі з'яўляюцца беларуская і руская мова. (https://president.gov.by/ru/gosudarstvo/constitution ).
Таксама Закон аб мовах гарантуе забеспячэнне з боку дзяржавы ўсебаковага развіцця і функцыянавання беларускай і рускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця.
Дзеля справядлівасці, варта адзначыць той факт, што паводле даследавання, якое было праведзена вясной 2023 года, больш за 39% апытаных ставяцца станоўча да рэкламы на беларускай мове. Да таго ж рэспандэнты больш за ўсё згодны з такімі выказваннямі, як:
• «Рэклама на беларускай мове - гэта нешта роднае, душэўнае і блізкае мне»;
• «Я адчуваю павагу да кампаній, якія ствараюць рэкламу на беларускай мове»
( https://myfin.by/article/rynki/kak-potrebiteli-otnosatsa-k-reklame-na-belorusskom-azyke-issledovanie )
Больш рэкламы на беларускай мове, на наш погляд, будзе садзейнічаць папулярызацыі беларускай мовы. Таму мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ніжэй падпісаліся, просім павялічыць колькасць трансляцый рэкламы на беларускай мове, якая дэманструецца на беларускім тэлебачанні.
Читать далее:
-
За переименование улицы Маркса в г. Волковыске
-
Восстановление костёла в агрогородке Княжицы, Могилевский район
-
Число открытых колодцев в Витебске стало еще больше
-
Провести ремонт дороги на ул. Белицкого в Витебске
-
Ці трэба забараняць вейпы?
-
За присвоение имени одной из улиц г. Гродно имени Яловчик Лидии Парамоновны