PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5919
01 сентября 2024

Надпісы на кропках актывацыі зялёнага сігналу на святлафорах на пешаходных пераходах на беларускай мове

Патрабуем замяніць надпісы на кнопках актывацыі зялёнага сігналу на пешаходных святлафорах на беларускую мову для падтрымкі дзяржаўнага статусу беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасці.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Забеспячэнне надпісаў на кнопках актывацыі зялёнага сігналу на пешаходных святлафорах на беларускай мове

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выказваем занепакоенасць тым, што надпісы на кнопках актывацыі зялёнага сігналу на пешаходных святлафорах не выконваюцца на беларускай мове. На дадзены момант большасць надпісаў зроблена на рускай мове, што не адпавядае статусу беларускай мовы як дзяржаўнай.

Беларуская мова з’яўляецца важнай часткай нацыянальнай ідэнтычнасці нашай краіны. Яе выкарыстанне ў грамадскіх месцах, такіх як пешаходныя пераходы, спрыяе захаванню і папулярызацыі мовы сярод насельніцтва.

У сувязі з вышэйсказаным, мы просім:

1. Распрацаваць і ўкараніць стандартныя надпісы на кнопках актывацыі зялёнага сігналу на пешаходных святлафорах на беларускай мове ва ўсіх населеных пунктах Рэспублікі Беларусь.

2. Правесці работы па замене існуючых надпісаў на новыя, выкананыя на беларускай мове.

3. Забяспечыць кантроль за выкананнем дадзеных патрабаванняў у вызначаныя тэрміны.

Мы ўпэўненыя, што гэтая ініцыятыва стане важным крокам у падтрымцы беларускай мовы і ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Читать далее: