PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5921
04 сентября 2024

За ўсталяванне помніка Ўладзіславу Сыракомлі ў г.Навагрудку.

Заклікаем ўсталяваць помнік Уладзіславу Сыракомлі ў Навагрудку, паколькі, нягледзячы на значны ўклад паэта ў культуру, яго імя недастаткова ўшанавана ў гэтым горадзе, дзе ён жыў і вучыўся.
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:


У гэтым годзе, 15 верасня спаўняецца роўна 162 гады з дня смерці вялікага беларускага паэта, краязнаўцы, гісторыка літаратуры, перакладчыка Ўладзіслава Сыракомлі. Але варта прызнаць той факт, што ў горадзе Навагрудку, дзе жыў і працаваў Уладзіслаў Сыраколя, на наш погляд, яго імя не ўшанавана належным чынам.
Паводле яго біяграфіі: « Павучыўшыся тры гады ў Нясвіжы, Сыракомля быў вымушаны заканчваць навучанне ў Навагрудскай дамініканскай школе, сцены якой памяталі Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Скончыўшы пяты клас, ён вярнуўся да бацькоў.

https://belta.by/culture/view/dose-k-200-letiju-so-dnja-rozhdenija-belorusskogo-poeta-vladislava-syrokomli-590949-2023/ )



Дзеля справядлівасці, варта адзначыць той факт, што:
• На двухпавярховым доме, у якім памёр паэт, над брамай у 1897 годзе (паводле іншых звестак у пачатку XX стагоддзя) умуравана мемарыяльная табліца на польскай мове: „Tu zakonczył żywot Władysław Syrokomla 3/15 września 1862 r“ Уладзіслаў Сыракомля 3/15 верасня 1862 г.»). Гэта — адзіны ў горадзе такі надпіс толькі на польскай мове (астатнія ў 1939 годзе былі або зняты, або заменены на надпісы з тэкстам на літоўскай мове або на дзвюх мовах, літоўскай і польскай)]. Дом, у якім памёр Сыракомля, уключаны ў Рэгістр культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі, код 10640.
• У Касцёле Святых Іаанаў каля паўночнай сцяны ў 1908 годзе быў адкрыты помнік Уладзіславу Сыракомлі з бронзавым бюстам па праекце скульптара працы Піюса Веленскага, выкананага Пятрасам Рымшой.
• У былым невялікім маёнтку Барэйкаўшчына (цяпер вёска Барэйкішкес у Віленскім раёне, дзе ў 1853—1861 гадах з перапынкамі жыў паэт, у 1973 годзе (у сувязі са 150-годдзем з дня нараджэння) у захаваным доме была адкрыта мемарыяльная экспазіцыя, мемарыяльная дошка. У 2011 годзе маёнтак рэстаўраваўся, цяпер тут дзейнічае музей Уладзіслава Сыракомлі. Штогод вясной у Барэйкішкес праводзяцца паэтычныя святы.
• Імя В. Сыракомлі носяць сярэдняя школа ў Смольгава, вуліцы ў Мінску, Гродне, Нясвіжы, Навагрудку, Вільнюсе (у Новай Вільні; V. Sirokomlės g.), у вёсках Нямежыс і Рукайняй Віленскага раёна. У Варшаве паэту прысвечана дзве вуліцы: адна - вуліца Людвіка Кандратовіча побач з аднайменнай станцыяй метро - Кандратовіча, другая - Уладзіслава Сыракомлі.
• У 1989 годзе 19-й сярэдняй школе ў Вільні (у раёне Шніпішкес, польская мова выкладання) прысвоена імя Уладзіслава Сыракомлі. У 2004 годзе ў сувязі з 50-годдзем школы на сцяне будынка школы ўсталяваны барэльеф паэта (аўтар - скульптар Яцэк Шпак з Радама)
• У Касцёле Цела Гасподняга ў Нясвіжы ў 1902 годзе ўстаноўлена мемарыяльная пліта ў памяць 40-годдзя з дня смерці Уладзіслава Сыракомлі.
• На Алеі памяці ў Старым парку Нясвіжа, сярод вядомых людзей горада ёсць помнік-бюст паэта.
• Памяці Сыракомлі прысвяцілі свае вершы беларускія паэты Я. Лучына, А. Плуг, Я. Купала. Яго выява выведзены ў аповесці А. Мальдзіса «Восень пасярод вясны» (1984).
• У метро Варшавы яму прысвечана імянная станцыя Кандратовіча, адкрытая 28 верасня 2022 года на 2 лініі.
Таму мы, ніжэйпадпісаныя жыхары і госці горада Навагрудка просім устанавіць помнік Уладзіславу Сыракомлі ў горадзе Навагрудак.


Читать далее: