PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5924
05 сентября 2024

Разбураная дарога на 12-й вуліцы Бебеля ў Віцебску

Дарога на 12-й вуліцы Бебеля ў Віцебску страціла свае эксплуатацыйныя ўласцівасці. Просім неадкладны правесці яе рамонт.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Асфальтавае пакрыццё праезнай часткі дарогі на працягу ўсёй 12-й вуліцы Бебеля ў Віцебску мае патрэбу ў неадкладным рамонце.
На дарозе назіраецца вялікая колькасць глыбокіх ям і выбоін, а таксама расколіны і разломы. Месцамі ямы блакуюць палову шырыні праезнай часткі, што змушае аўтатранспарт выязджаць на абочыны і падвяргаць небяспецы здароўе і жыццё пешаходаў.
На некоторых месцах гэтай дарогі ў гэтым годзе ладзіліся земляныя работы, пасля якіх асфальтавае пакрыццё не было адноўлена.

Жыхарамі прыватных дамоў цягам лета 2024 года падаваліся заяўкі ў дарожныя службы горада Віцебска, аднак усе яны былі праігнараваныя.
Фотаздымкі гэтай дарогі, выкананыя яшчэ летам гэтага года, прыкладаем да гэтага звароту.
Просім супрацоўнікаў пракуратуры горада Віцебска самім выехаць і пераканацца ў тым, што дарога страціла свае эксплуатацыйныя ўласцівасці, а месцамі ўяўляе пагрозу для псуты аўтатранспарту і траўміравання грамадзян.
Просім дапамагчы ў тым, каб гэтую дарогу неадкладна ўзялі ў рамонт. І, як нам бачыцца, ямачны рамонт у дадзеным выпадку не зможа прывесці дарожнае пакрыццё ў спраўны стан.
Просім хадайнічаць аб неадкладным пачатку капітальнага рамонту названай дарогі.

Читать далее: