PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №5932
24 сентября 2024

Асыпаецца цэгла з даху дома па вул. М. Горкага ў Віцебску

Ужо больш за год жыхары дома па вуліцы Максіма Горкага, 36 у горадзе Віцебку скардзяцца на тое, што з даху будынку абвальваюцца кускі цэглы, тынкоўкі і бетону. Просім неадкладна заняцца гэтай праблемай
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Ужо больш за год жыхары дома па вуліцы Максіма Горкага, 36 у горадзе Віцебску скардзяцца на тое, што з даху будынку абвальваюцца кускі цэглы, тынкоўкі і бетону. Прычынай гэтага стала рассыпанне вентыляцыйнай трубы. Цагліны падаюць перад пад’ездам дома.

Прыкладаем фотаздымкі стану трубы і цаглін, што ўпалі з даху, па стане на 23 верасня 2024 года.

Жыхары неаднаразова паведамлялі ў ЖЭУ-16 пра гэтую небяспеку, але ніякіх работ не было выканана.

Згодна з арт. 43 і арт. 41 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», выканкамы ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, забяспечваюць бяспеку дарожнага руху, а таксама фарміруюць і ўносяць для зацвярджэння ў мясцовыя Саветы дэпутатаў рэгіянальныя комплексы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўных праграм, якія прадугледжваюць фінансаванне за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў па пытаннях добраўпарадкавання адпаведнай тэрыторыі і дарожнага будаўніцтва.

Таму просім:

• неадкладна правесці праверку фактаў нездавальняючага стану вентыляцыйнай трубы дома, пазначанага ў звароце;

• вылучыць грашовыя сродкі на абслугоўванне і рамонт небяспечных недахопаў канструктыўных частак гэтага дома;

• правесці ў максімальна сціслыя тэрміны абслугоўванне, а таксама рамонт у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў;

• не дапускаць халатнасці пры абслугоўванні дома, а таксама пешаходных дарожак, якія ідуць уздоўж яго.

Пры разглядзе гэтага звароту просім:

• даць абгрунтаваны і матываваны адказ па сутнасці з канкрэтнымі фармулёўкамі і спасылкамі на нарматыўныя прававыя акты.

Читать далее: