Летам 2018 года распачаты працы па гэтак званым упарадкаванні Вайсковых могілак у г. Мінску (вуліца Казлова). Але пакуль працы на помніку культуры 3 катэгорыі нагадваюць банальны знос помнікаў, у тым ліку каштоўных і непашкоджаных.
Добраўпарадкаванне ўрочышча Курапаты, праведзенае ў красавіку 2019 г., мае надзвычай нізкую эстэтычную вартасць.