Затрыманы заснавальнік Petitions.by
Уладзімір Кавалкін

10 кастрычніка недалёка ад свайго дома затрыманы наш сябар, калега і сапраўдны патрыёт Беларусі Уладзімір Кавалкін. 12 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес яму прысуд па ч. 1 арт. 23.34 КаАП: 15 сутак арышту. Мы, каманда праекта Petitions.by, выказваем глыбокую салідарнасць з Уладзімірам. На жаль, чыноўнікі і праваахоўныя органы Беларусі працягваюць рэпрэсіі ў дачыненні да ўласнага народа. Нягледзячы на арышт нашага лідэра, мы па-ранейшаму настойваем на выкананні патрабаванняў Каардынацыйнага савета ад 19.08.2020 і выказваем рашучы пратэст як вынесенаму прысуду Уладзіміру Кавалкіну, так і ўсёй хвалі гвалту і беззаконня, якая захліснула нашу краіну ў апошнія месяцы.

Свабоду Уладзіміру Кавалкіну!

Бясплатная сувязь для ветэранаў!   

Адсутнасць бясплатных паслуг сувязі для ветэранаў ад усіх аператараў сувязі Беларусі.

Подробнее...

  2020-06-26 22:17:04

Абанплата за паслугі РУП "Белтэлекам" і паўза.   

Налічваць абаненцкую плату за фактычна аказаныя паслугі і прыпыняць налічванне абаненцкай платы пасля прыпынення аказання паслуг.

Подробнее...

  2019-08-19 21:27:06

Аплата тэлефона і Iнтэрнэта ад РУП "Белтэлекам" - асобна   

Неабходнасць размежавання аплаты паслуг РУП "Белтэлекам"

Подробнее...

  2019-08-01 21:47:36