Затрыманы заснавальнік Petitions.by
Уладзімір Кавалкін

10 кастрычніка недалёка ад свайго дома затрыманы наш сябар, калега і сапраўдны патрыёт Беларусі Уладзімір Кавалкін. 12 кастрычніка суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес яму прысуд па ч. 1 арт. 23.34 КаАП: 15 сутак арышту. Мы, каманда праекта Petitions.by, выказваем глыбокую салідарнасць з Уладзімірам. На жаль, чыноўнікі і праваахоўныя органы Беларусі працягваюць рэпрэсіі ў дачыненні да ўласнага народа. Нягледзячы на арышт нашага лідэра, мы па-ранейшаму настойваем на выкананні патрабаванняў Каардынацыйнага савета ад 19.08.2020 і выказваем рашучы пратэст як вынесенаму прысуду Уладзіміру Кавалкіну, так і ўсёй хвалі гвалту і беззаконня, якая захліснула нашу краіну ў апошнія месяцы.

Свабоду Уладзіміру Кавалкіну!

Несоответствие формы для подачи электронного обращения на сайте УП "Минскзеленстрой" законодательству   

При подаче электронного обращения в УП "Минскзеленстрой" через "On-line приёмную" на сайте предприятия в обязательном порядке требуется ввести номер телефона, что является неправомерным.

Подробнее...

  2018-07-14 11:41:11