PETITION.BY - Удобный Город
30 января

Беларусы прапануюць перайменаваць праспект Дзяржынскага ў Мінску ў праспект Ластоўскага

Жыхары Мінска ў чарговы раз звярнулі ўвагу ўлад на тое, што многія вуліцы сталіцы названы імёнамі людзей, якія прынеслі мноства бед Беларусі і беларусам. На нашым сайце з'явілася петыцыя, якая заклікае перайменаваць праспект Дзяржынскага ў праспект Ластоўскага.

Жыхары Мінска ў чарговы раз звярнулі ўвагу ўлад на тое, што многія вуліцы сталіцы названы імёнамі людзей, якія прынеслі мноства бед Беларусі і беларусам. На нашым сайце з'явілася петыцыя, якая заклікае перайменаваць праспект Дзяржынскага ў праспект Ластоўскага.

Аўтары зварота нагадваюць, што Фелікс Дзяржынскі — адзін са стваральнікаў Усерасійскай Надзвычайнай камісіі па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, распачынальнік Чырвонага тэрору ў Савецкім Саюзе, а таксама кіраўнік падаўлення антыкамуністычных паўстанняў ва Украіне. Больш за тое, у звароце адзначана, што Дзяржынскі нават не быў этнічна беларусам. «Дзяржынскі стаў чалавекам, які вызначыў будучую сістэму катаванняў у СССР», — адзначаецца ў петыцыi.

Замест таго, каб увекавечваць імя ката беларускага народа, прапануецца перайменаваць праспект у гонар Вацлава Ластоўскага, якi зрабіў для беларускай культуры, дзяржавы, літаратуры, народа і нацыі значна больш, чым Дзяржынскі.

Нагадаем, Дзяржынскі — далёка не адзіная неадназначная гістарычная фігура, імем якой названы вуліцы ў сталіцы. У горадзе, напрыклад, ёсць вуліцы, названыя ў гонар:

– Сакратара ЦК Кампартыі Беларусі Вільгельма Корына, які адмаўляў беларусам у праве называцца нацыяй. «Время национальных государств прошло. Мы считаем, что белорусы не являются нацией, и те этнографические особенности, которые обособляют их от русских, должны быть преодолены», — пісаў ён.

– Панцеляймона Панамарэнку, які ў перапісцы са Сталіным гаварыў пра беларускую мову так: «Существующее белорусское правописание искажено в националистическом духе. Оно преднамеренно построено так, чтобы отличалось от русского даже там, где в живом произношении нет разницы».

– Карла Ландэра, які выступаў супраць БНР, адмаўляў існаваньне беларускай мовы і народа, а пазней быў арганізатарам Чырвонага тэрору на Кубані і Паўночным Каўказе.

Цалкам відавочна, што абсалютна чужыя для беларусаў і такія назвы вуліц як Савецкая, Чырвоназорная, Кастрычніцкая, Леніна і інш. Статыстыка паказвае, што вуліц з нацыянальнымі назвамі ў Беларусі мінімум у 10 разоў менш, чым з савецкімі.

Падпісаць петыцыю вы можаце ТУТ да 3 лютага ўключна.

Читать далее: