PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1139
31 октября 2017

Замест расейскай лiтаратуры – сусветная лiтаратура

Безумоўна, расейская лiтаратура мусiць вывучацца, але не як асобны прадмет, а як частка курсу сусветнай лiтаратуры.
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Любая сучасная дзяржава зацiкаўленная у фармiраваннi моцнага чалавечага капiталу, падвышэннi адукацыйнага ўзроўню сваiх грамадзянаў, бо сёння менавiта iнтэлектуальны патэнцыял з’яўляецца асноўным складнiкам яе развiцця ў самых розных сферах. Адначасова нармальная дзяржава мусiць займацца духоўным ды культурным выхаваннем сваiх грамадзянаў, прывiваць iм пэўны набор базавых прынцыпаў ды каштоўнасцей, якiя прадвызначаюць нацыянальную свядомасць ды iдэнтычнасць чалавека, робяць яго патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. У гэтым сэнсе вялiзную ролю адыгрывае адукацыйны працэс ў пачатковых i сярэднiх навучальных установах, яго факталагiчнае ды сутнаснае напаўненне. Асаблiва гэта датычыць некаторых прадметаў, найперш лiтаратуры.

З гэтага пункта гледжання трэба адзначыць, што курс лiтаратуры ў беларускiх школах пабудаваны з яўнымi перакосамi, якiя патрабуюць неадкладнага скасавання. На дадзены момант ён складаецца фактычна з двух блокаў – беларускай ды расейскай лiтаратуры. Сусветная лiтаратура таксама выкладаецца, але у вельмi малых аб’ёмах – прыкладна 5% навучальнага часу. Для параўнання, на вывучэнне творчасцi аднаго А.С.Пушкiна адводзiцца больш часу, чым на ўсю сусветную лiтаратуру – каля 40 гадзiнаў. У вынiку беларускiя дзецi пазбаўленыя магчымасцi паўнавартаснага вывучэння шэдэўраў замежнай лiтаратуры, якой прыдзяляецца занадта мала часу, а расейская лiтаратура, насупраць, займае непрапарцыйна вялiзную долю ў школьным курсе лiтаратуры.

Само па сабе нонсэнс, што ў незалежнай краiне у якасцi асобнага прадмета вывучаецца лiтаратура iнщай дзяржавы. Тым болей, калi мова iдзе пра Расею. Беларускае грамадзтва у значнай ступенi знаходзiцца ў расейска-савецкiм ментальным ды культурным поле, што адмоўным чынам адбiваецца на нацыянальнай свядомасцi беларусаў, стварае пагрозу незалежнасцi нашай краiны. Крымскi досвед у гэтым сэнсе вельмi паказальны. Таму вiдавочна, што захаванне цяперашняга стану рэчаў з гэтага пункта гледжання ёсць немэтазгодным.

Безумоўна, расейская лiтаратура мусiць вывучацца, але не як асобны прадмет, а як частка курсу сусветнай лiтаратуры. Неабходна перагледзець размеркаванне часу памiж прадстаўнiкамi расейскай лiтаратуры ды творамi пiсьменнiкаў iншых краiн свету. Такiм чынам будзе забяспечана больш сбалансаванае ды паўнавартаснае вывучэнне беларускiмi навучэнцамi ўсяго неасяжнага багацця сусветнай лiтаратуры, што значна пашырыць iх кругагляд, будзе спрыяць iх iнтэлектуальнаму ды духоўнаму развiццю.

Читать далее: