PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1196
24 ноября 2017

Забарона трансляцыі расійскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Беларусі.

Расійскае тэлебачанне, у прыватнасці, навінавыя выпускі і палітычныя ток-шоу, ужо неаднаразова былі выкрыты ў цынічнай хлусні і распаўсюджванні фэйкаў.
Патрабуем поўнай забароны трансляцыі расейскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, карыстаючыся законным правам, якое дала нам Канстытуцыя, патрабуем забароны трансляцыі расійскіх тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь! Расійскае тэлебачанне, у прыватнасці, навінавыя выпускі і палітычныя ток-шоу, ужо неаднаразова былі выкрыты ў цынічнай хлусні і распаўсюджванні фэйкаў.

У сувязі з тым, што падобная тэндэнцыя захоўваецца і па сённяшні дзень, а інфармацыя, якую штодня падаюць расейскія тэлеканалы не з'яўляецца аб'ектыўнай і накіравана на дэзінфармацыю грамадзян і распальванне нянавісці да іншых народаў і краін, патрабуем забароны трансляцыі расейскіх прапагандысцкіх тэлеканалаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дазваляючы далей расейскім СМІ працаваць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, беларускія ўлады адкрыта кампрамэтуюць сябе, падтрымліваючы хлусню і чалавеканенавісніцкія прынцыпы, якія прапагандуюць расейскія тэлеканалы, тым самым уплятаючы ў свае авантуры беларускі народ, які ў вачах усяго прагрэсіўнага чалавецтва будзе выглядаць і ўспрымацца толькі з негатыўнага боку.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Читать далее: