PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1324
24 января 2018

Вярнуць берасцейскiм вулiцам iх гiстарычныя назвы

Прапануецца пачаць паступовы працэс вяртання старых, дасавецкiх назваў берасцейскiм вулiцам.
петиция
отправлена

Адресат:

Текущий статус обращения:

Тапанiмiка, то бок назвы вулiц, плошчаў ды iншых частак гарадской тэрыторыi, мае вельмi важнае сымбалiчнае значэнне. У ёй адлюстроўваецца дух горада, яго непаўторная атмасфера, слаўныя старонкi гiсторыi горада, яго перамогi i дасягненнi.

Брэст – адзiн з найбольш старажытных гарадоў Беларусi ды ўсёй Еўропы, з вялiкай культурнай спадчынай, сваёй самабытнасцю i унiкальным каларытам, якiя штогод прыцягваюць тысячы турыстаў з ўсяго свету. Нажаль, цяперашнiя назвы берасцейскiх вулiц збольшага мала звязаныя з гiсторыяй ды культурай гэтага горада, а хутчэй спрыяюць яго унiфiкацыi ў агульным шэрагу постсавецкiх гарадоў.

Большасць сучасных назваў берасцейскiя вулiцы атрымалi падчас панавання савецкай ўлады. З таго часу многiя вулiцы горада сталi насiць iмёны бальшавiсцкiх ды рэвалюцыйных дзеячоў, пераважная большасць з якiх не маюць да Брэста нiякага дачынення. Гэта вельмi адмоўна адбiлась на самабытнай тапанiмiцы горада, а таксама на фармаваннi гiстарычнай памяцi i светапогляду берасцейцаў. Бо назвы вулiц – гэта не проста шыльды з нейкiмi словамi цi iмёнамi. Яны маюць вельмi важнае сымбалiчнае значэнне, фармуюць пэўнае сацыякультурнае асяроддзе, ўплываюць на светапогляд, свядомасць мясцовых жыхароў. Таму гэтае пытанне патрабуе да сябе пiльнай увагi.

У звязку з гэтым прапануецца пачаць паступовы працэс вяртання старых, дасавецкiх назваў берасцейскiм вулiцам. Гэта будзе асаблiва слушна ды сымбалiчна ў год, калi мы святкуем 1000-годдзе нашага гораду. Так, на гэта спатрэбяцца пэўныя грашовыя выдаткi, але, па-першае, пры жаданнi можна знайсцi шлях для iх скарачэння, а па-другое, такая важная справа вартая таго, каб на яе выдзелiць адпаведнае фiнансаванне. Тым болей, што працэс перайменавання можа расцягнуцца на вельмi значны тэрмiн, ажыццяўляцца плаўна ды паступова.

Такiм чынам будзе адноўленая гiстарычная справядлiвасць i зроблены iстотны крок у бок вяртання да нашых культурных каранёў, без якiх не бывае паўнавартаснага грамадзтва.

Читать далее: