Мужчынскі дзень - не 23 лютага
получен
Адресат:
- Министерство образования Республики Беларусь
Текущий статус обращения:
- Ответ получен 3 июня 2018. Читать ответ
У навучальных установах Беларусі, часта з падачы старэйшых пакаленняў ці адміністрацыі, нефармальна адзначаюцца святы жанчын і мужчын. Першае, як і мае быць, адзначаецца 8 сакавіка, а вось мужчын чамусьці віншуюць 23 лютага, у Дзень абаронцы Айчыны. Гэтае свята прывязанае да першых баёў Чырвонай арміі супраць германскіх войскаў у лютым 1918 года. Але якое дачыненне гэтае свята мае да мужчын? Аналагам Міжнароднага жаночага дня ва ўсім свеце з'яўляецца Міжнародны мужчынскі дзень, які адзначаецца 19 лістапада. З Днём абаронцы Айчыны можна павіншаваць і жанчын, якія служаць у войску. Ці не знявагай для іх з'яўлецца тое, што іх "прафесійнае" свята аддадзена выключна мужчынам? Які пасыл маладым нясе прывязка мужчынскага свята да 23 лютага? Што мужчыны ўсяго толькі салдаты і на большае прэтэндаваць нявартыя? 8 Сакавіка звязана з абаронай правоў жанчын, а мужчынам, атрымліваецца, адмаўляюць у правах або лічаць, што ім змагацца ўжо няма за што, мы цалкам перамаглі няроўнасць? А што наконт мужчын, якім не давялося служыць, і якія штогод з надыходам 23 лютага адчуваюць сябе прыгнечанымі і непаўнавартнаснымі? У рэшце рэшт у Канстытуцыі без усялякай прывязкі да пола гаворыцца: "Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак грамадзяніна Рэспублікі Беларусь."
Просім праінфармаваць навучальныя ўстановы, што, каб пазбегнуць дыскрымінацыі і навязвання стэрэатыпных гендарных роляў, нефармальныя "святы мужчын" варта перанесці на 19 лістапада, бо 23 лютага - гэта не "мужчынскi дзень", а Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Читать далее:
-
Внести поправки в Закон «Об автомобильных перевозках», которые не будут мешать работать.
-
Внесем в законодательство РБ запрет на реализацию и употребление электронных сигарет лицам, не достигшим совершеннолетия.
-
Очистка реки в Тростенце
-
Нарушение законодательства
-
О КАЧЕСТВЕ ПИТЬЕВОЙ ВОДЫ в Ждановичах
-
ПАДТРЫМКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ – АБАВЯЗАК БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ