PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1478
19 апреля 2018

надаць Установе адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” імя Барыса Кіта!

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся з прапановай надаць Установе адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” імя Барыса Кіта!
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся з прапановай надаць Установе адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” імя Барыса Кіта (1910-2018), выбітнага патрыёта Беларусі, сусветна прызнанага матэматыка і фізіка, прафесара вядучых амэрыканскіх і еўрапейскіх універсітэтаў, акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі і, адпаведна, пераіменаваць яе ў “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Барыса Кіта”.

Беларуская частка жыцця Барыса Кіта непасрэдна звязана з рэгіёнам Баранавічаў. Сям’я Кітоў паходзіць з вёскі Агароднікі Навагрудскага павету (цяпер Навагрудскі раён). Народжаны ў Петраградзе, Барыс Кіт у 1918г. разам з бацькамі вярнуўся на Наваградчыну. Скончыў народную школу ў Карэлічах (1926), Навагрудскую беларускую гімназію (1928), фізічна-матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1933). За беларускую дзейнасць ён двойчы арыштаваны польскімі ўладамі. З 1931г. быў выкладчыкам Віленскай беларускай гімназіі, стаў яе дырэктарам у 1939г. З восені 1939г. ён - дырэктар адроджанай беларускай гімназіі ў Наваградку. Потым Барыс Кіт стаў акруговым інспектарам па адукацыі г. Баранавічы і Баранавіцкай вобласці і, такім чынам, пад яго кантроль ўвайшлі ўсе школы Баранавіцкага, Навагрудскага, Слонімскага, Валожынскага, Ваўкавыскага раёнаў. На працягу года ён адкрыў сотні пачатковых і дзесяткі сярэдніх беларускіх школ. Адначасова з гэтай дзейнасцю быў яшчэ і выкладчыкам матэматыкі ў Інстытуце настаўнікаў у г. Баранавічы.

Упэўненыя, надаванне імя Барыса Кіта УА “Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт” палепшыць імідж установы, пашырыць магчымасці міжнароднага супрацоўніцтва і паспрыяе будаванню трывалых традыцыяў універсітэцкай адукацыі ў Баранавічскім рэгіёне.

Читать далее: