PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1480
20 апреля 2018

Мінск не мемарыял памерлым мэрам!

Спыніць заганную практыку ўшанавання чыноўнікаў-сучаснікаў у назвах паркаў і іншых геаграфічных аб'ектаў!
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Камісія па найменаваннi i перайменаваннi праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска нядаўна прапанавала Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў прысвоіць назвы 4 вуліцам і 2 паркам. У сталіцы шмат безназоўных зялёных зон, якія мусяць артымаць у рэшце назвы, звязаныя з нечым узнёслым - імёнамі выдатных пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў і іншых дзеячаў культуры, дзеячаў нацыянальнага руху, пераможцаў і перамог, славутых падзей, а таксама па гістарычных назвах мясцовасцей. Але што прапаноўваюць (дакладней, ставяць перад фактам) жыхарам Мінска? Назваць парк у гонар Аляксандра Герасіменкі, які сканаў летась. А хто такі гэты Герасіменка? Ды чыноўнік, колішні "мэр" Мінска. Відаць, скончыліся на Беларусі таленты, усіх ужо ушанавалі... Характэрна, што аднаго "мэра", Паўлава, ужо скандальна ўшанавалі ў назве парку: у час грамадскага абмеркавання мясцовыя жыхары прапанавалі некалькі варыянтаў, якія мелі гістарычную прывязку, але дэпутатам падалося мілейшым імя чыноўніка, чый уклад і значэнне не могуць быць аб'ектыўна ацэнены сучаснікамі. На што разлік? Спадзяюцца, што пераемнікі гэтак жа ўшануюць і іхныя імёны?

У ранейшыя часы таксама як маглі здзекавалісь з рэкрэацыйных зон: паркі 30-годдзя БССР, 40-, 50-, 60-годдзяў Кастрычніка (дзякуй Богу, што СССР разваліўся, бо так бы і працягвалі), 900-годдзя Мінска (але і незалежная Беларусь робіць тыя ж памылкі), Уга Чавеса (у гонар вялікага сябра Беларусі, папуліста-сацыяліста, якія ўвойдзе ў гісторыю, як чалавек, які прывёў сваю краіну да краю бездані), бясконцыя "зялёныя мемарыялы", якія надаюць паркам такі ідэалагічны фон, што актыўны адпачынак і весялосць у іх успрымаецца як блюзнерства.

Калі ўжо хочаце ўшанаваць мінскага чыноўніка, дык надайце парку імя Караля Чапскага, які прайшоў выпрабаванне часам - яго імя і ўнёсак добра вядомыя адукаваным гараджанам, а вобраз рамантызаваны і запатрабаваны шырокімі масамі.

Пытанні ёсць і да НКУСаўца Яўгена Міркоўскага, чыім імем прапануюць назваць вуліцу. Пакуль архівы КДБ закрыты, нельга выключаць таго, што прасоўваецца імя не героя, а ката беларускага народа.

Беручы пад увагу ўсё вышэй напісанае, патрабуем спыніць заганную практыку ўшанавання чыноўнікаў-сучаснікаў, не ператвараць горад у мемарыял памерлым "мэрам", далікатна, з розумам ставіцца да справы найменавання паркаў, сквераў і іншых азелянённых тэрыторый горада, не ўносячы яшчэ больш дысанансу ў гарадскую прастору.

Читать далее: