Прочее

Дазвольце святарам служыць у царкве, а не ў войску

workimg

Теги:   #царква  #церковь  #касцёл  #войска  #армия 

Сьвятароў масава забіраюць служыць у войска. У царкве і без гэтага недахоп сьвятароў.

Текст петиции

  • Учреждения, в которые планируется направить обращение: Министерство обороны Республики Беларусь

Мы, грамадзяне Беларусі, просім даць адтэрміноўку ад службы ў войску ўсім навучэнцам духоўных семінарый, праваслаўных і каталіцкіх, а таксама дзеючым святарам, якія падпадаюць пад прызыў. Іх забіраюць ужо 28 мая.

Царкве і Касцёлу не хапае святароў.

Дзясяткі выхаванцаў духоўных семінарый, каталіцкіх і праваслаўных, а таксама дзеючыя святары атрымалі позвы з ваенкаматаў.
https://www.svaboda.org/a/29243493.html

Першыя прызыўнікі з шэрагаў духавенства мусяць накіравацца служыць у войска ЎЖО ў панядзелак, 28 МАЯ.

1. Раней для семінарыстаў і святароў заўсёды дзейнічала адтэрміноўка ад вайсковай службы. Выніковае рашэнне аб ёй прымаў кіраўнік краіны.

Цяпер семінарыі апусцеюць, бо пад прызыў падпадаюць амаль усе навучэнцы. Паўтары гады не будуць пасвячаць новых святароў.

2. Нават цяпер пры працуючых семінарыях беларускія вернікі адчуваюць недахоп святароў. Часта адзін святар абслугоўвае адначасова некалькі прыходаў, мусіць даязджаць да некалькіх вёсак.

Гэты недахоп стане яшчэ больш выразным, калі духавенства забяруць у войска.

3. Аляксандр Лукашэнка неаднойчы падкрэсліваў важнасць царквы для нашай краіны:

«Сегодня церковь в Беларуси превратилась в один из оплотов нашего государства, который обеспечивает вместе с другими заинтересованными органами власти и организациями баланс нашего общества. Церковь и наши священнослужители, как никто в мире, многое делали для мира и стабильности в нашем государстве», — заявіў кіраўнік краіны падчас богаслужэння на Раство 7.01.2016 года, перадае БелТА.
http://www.belta.by/president/view/lukashenko-tserkov-v-belarusi-funktsioniruet-v-uslovijah-nezavisimogo-suverennogo-gosudarstva-176759-2016/

Калі ж святары перастануць займацца сваёй штодзённай місіяй: маліцца, праводзіць богаслужэнні, спавядаць вернікаў, хрысціць, удзяляць шлюб, то, відаць, гэты баланс у грамадстве, аб якім кажа глава дзяржавы, пахіснецца.

4. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі накіравала зварот да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай разгледзець пытанне аб прадастаўленні адтэрміноўкі ад праходжання вайсковай службы семінарыстам і святарам прызыўнога ўзросту.
https://catholic.by/3/news/belarus/8127-pavedamlenne-kanferentsyi-k

Вядома, што Беларуская праваслаўная Царква таксама звярнулася па тлумачэнні па гэтым пытанні ў Міністэрства абароны.

5. У царквы і касцёла ёсць сваё войска. І гэта святары. Гэтае войска таксама перажывае недахоп прызыўнікоў. «Жніво сапраўды вялікае, але работнікаў мала. Таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё» (Лк 10, 2). Дазвольце семінарыстам і святарам служыць у цэрквах і касцёлах.

Мы просім даць адтэрміноўку ад вайсковай службы ўсім студэнтам-семінарыстам, выхаванцам духоўных школ, дзеючым святарам прызыўнога ўзросту.


Комментарии (2)

Для просмотра комментариев Вы должны войти на сайт или зарегистрироваться