PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1552
25 мая 2018

Забяспечыць роўную долю ў СМI для абедзвюх дзяржаўных моваў

Прыняць папраўку ў закон аб СМI, якая зацвердзiць долю беларускай мовы ў фармальна дзхвюхмоўных выданнях ня менш за 50 адсоткаў
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Фармальна, паводле Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь ды закону «Аб мовах», ў нашай краiне дзейнiчае дзве дзяржаўныя мовы – беларуская ды расейская, якiя маюць роўныя статус i правы i мусяць аднолькава выкарыстоўвацца ў розных сферах жыцця грамадзтва. Але на практыцы часцей за ўсё гэты прынцып не выконваецца. Замест гэтага назiраецца татальнае дамiнаванне расейскай мовы, ў той час як мова тытульнай нацыi знаходзiцца фактычна ў стане дыскрымiнацыi.

Вельмi яскрава гэтая сытуацыя адлюстраваная ў сферы друкаваных сродкаў масавай iнфармацыi.

У Беларусі на сёньня больш за 500 газэт і часопісаў, мовы выдання якіх, згодна са статутнымі дакумэнтамі, — беларуская і расейская. У рэчаіснасьці абсалютная бальшыня іх — расейскамоўныя. У адказ на скаргі і заўвагі абаронцаў беларускай мовы чыноўнікі і рэдактары даюць стандартны адказ прыблізна такога зьместу: «У адпаведнасьці з заканадаўствам аб сродках масавай інфармацыі не дапускаецца незаконнае ўмяшаньне ў дзейнасьць рэдакцыі. Пытаньні публікацый матэрыялаў на старонках друкаваных СМІ на той ці іншай мове вызначаюцца заснавальнікамі і кіраўніцтвам сродкаў масавай інфармацыі». Па сутнасцi гэта азначае, што меркаванне грамадзкасцi ў дадзеным пытаннi цалкам iгнаруецца, i кiраўнiцтва таго цi iншага СМI самастойна вызначае, на якой мове ён будзе выдавацца.

Такiм чынам парушаюцца правы беларускамоўных грамадзянаў, якiя фактычна пазбаўленыя магчымасцi атрымлiваць iнфармацыю на роднай мове. Увогуле, агульны стан справаў ў гэтай сферы падаецца непрымальным. Яшчэ ў часы СССР вялiзная колькасць раённых, гарадзкiх ды рэгiянальных газэт друкавалася на беларускай мове, яны былi сваеасаблiвым асяродкам беларушчыны. Але на працягу апошнiх трыццацi гадоў сытуацыя нязменна пагаршалась, ў вынiку чаго рэгiянальны друк стаў амаль спрэс расейскамоўным.

Звычайна кiраўнiцтва СМI тлумачыць пераход на расейскую мову эканамiчнымi чыннiкамi ды практычнай мэтазгоднасцю. Маўляў, расейскамоўныя выданнi больш прыбытковыя, чым беларускамоўныя. Але, па-першае, такi падыход супярэчыць афiцыйнай палiтыцы дзвюхмоўя, якая прадугледжвае роўныя магчымасцi распаўсюджэння ды выкарыстання для абедзвюх дзяржаўных моваў. Па-другое, як паказвае досвед, расейскамоўнасць не надта спрыяе паспяховасцi пераважнай большасцi мясцовых выданняў, наклады якiх пастаянна скарачаюцца, i якiя збольшага iснуюць за кошт дзяржаўнага фiнансавання.

У звязку з гэтым, прапануецца прыняць папраўку ў закон аб СМI, якая зацвердзiць долю беларускай мовы ў фармальна дзхвюхмоўных выданнях ня менш за 50 адсоткаў. Увядзенне падобнай нормы дазволiць казаць пра сапраўднае, а не фармальнае дзвюхмоўе ў беларускiх друкаваных выданнях, i паслужыць для абароны правоў беларускамоўных грамадзянаў на атрыманне iнфармацыi на роднай мове.

Читать далее: