Перайменаваць станцыю метро
получен
Адресат:
- Министерство транспорта и коммуникаций
Текущий статус обращения:
- 2 ответа. Последний получен 24 августа 2018. Читать ответ
Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, звяртаемся са зваротам перайменаваць станцыю Мінскага метрапалітэна “Плошча Леніна” на “Плошчу Незалежнасці”.
Галоўная каштоўнасць любой дзяржавы – гэта незалежнасць. Дзеля незалежнасці Беларусі шмат дастойных людзей ахвяравалі свае жыцце і лес, ахвяравалі сваей свабодай: Кастусь Каліноўскі, Тадэуш Касцюшка, барацьбіты Слуцкага паўстання і іншыя.
Станцыя “Плошча Леніна” – адна з галоўных, бо яна звязана з вакзалам. Гэта адпраўная кропка для турыстаў. Сама назва гэтай станцыі ўводзіць у падман і правакуе непаразуменне, тым больш, што ў 2019 годзе ў Мінску адбудуцца II Еўрапейскія гульні.
Так званай “плошчы Леніна” ў Мінску не існуе. Выхад са станцыі метро ў бок Дома ўрада напраўляе на плошчу Незалежнасці.
У. Ульянаў (больш вядомы пад псеўданімам Ленін) не з’яўляецца дзеячом беларускай гісторыі. Дзяржава, якую ен стварыў пры падтрымцы нямецкага ўраду і партыі бальшавікоў, праіснавала ўсяго 74 гады. “Царские генералы, которых ругали за бездарность, тем не менее удерживали в 1916 году фронт в районе Барановичей. А даровитые на авантюры большевики сдали без боев Минск, Гомель, Полоцк и другие города Беларуси. Произошло это после 18 февраля 1918.” (чытаць цалкам: https://news.tut.by/society/437972.html)
"Дзякуючы" Ульянаву была складзена дамова аб Брэсцкім міру, пасля якога наша краіна была падзелена на дзве часткі. Нават у асяроддзі бальшавікоў заключэнне Брэсцкага міру лічыласяся амаральным, таму што ен быў падпісаны дзеля захавання ўлады бальшавікамі.
Трэба выправіць гэтую памылку і зрабіць назву станцыі карэктнай і тапанімічна правільнай.
Читать далее:
-
О наведении порядка в зоне историко-культурных ценности "Куропаты"
-
Убрать с пляжа в Марьиной горке сооружение для слива сточных вод!
-
Необходимость изменить условия заключенных в ИК согласно законам РБ
-
Переименовать станцию метро "Московская" в "Беларусьфильм"
-
Качество ремонта улицы Ульяновской в Минске
-
Прозрачное распределение жилья между нуждающимися!!!