Мястэчкі Мір і Нясвіж вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, але калі ты не на заказным аўтобусе і не на ўласным аўто - гэтыя два мястэчкі паглядзець за адзін дзень немагчыма, нягледзячы на тое, што яны побач адзін ад аднаго. Тыя, хто наведваў Нясвіж, карыстаючыся чыгункай, ведаюць, што ёсць толькі адзін аўтобус, які злучае Нясвіж/Гарадзею з г.п. Мір, і той вельмі нязручны, таму ім ніхто i не карыстаецца з турыстаў.
На падставе арт. 41 Закона "Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi", якiм да кампетэнцыi выканкамаў аднесены пытаннi стварэння умоў для прадастаўлення транспартных паслуг насельніцтву і арганізацыi транспартнага абслугоўвання грамадзян на адпаведнай тэрыторыі, прапануем арганiзаваць транспартнае паведамленне паміж н.п. Нясвіж - Гарадзея - Мір, з інтэрваламі ў 0,5 - 1 гадзіну для зручнасці турыстаў і мясцовага насельніцтва.
А з улікам таго, што зараз будуецца Беларуская АЭС, якая неўзабаве пачне працу, і таго, як зараз прасоўваецца ідэя электрычнага транспарту, будзе лагічна зрабіць гэтае транспартае паведамленне з выкарыстаннем электрычнага транспарту (электробусаў).
Количество подписей под петицией:
61
Теги: дороги туризм инфраструктура общественный транспорт
Такi маршрут iснаваў, але быў зачынены ў сувязi з нiзкiм пасажырапатокам. Пытанне будзе разгледжана пры павелiчэннi попыту на дадзены накiрунак.
Дадатковыя перавозкi нерэнтабельныя