У цэнтры Слуцку (вул.Багдановiча) зносяць дзвюхпавярховы каменны будынак. Гісторыкі датуюць яго ХІХ ст.. Існуюць дакументы, што будынак 1946-а года, але гэта год яго рэканструкцыі пасля некаторых пашкоджанняў, якія былі нанесеныя падчас Другой сусветнай вайны.
У Слуцку, якому больш за 900 год, афіцыйна ўсяго 4 помнікі архітэктуры. Старажытных будынкаў, якія не маюць ніякага афіцыйнага статуса больш, але і іх можна пералічыць па пальцах. Таму кожны будынак даўніны заслугоўвае асобнай увагі і захавання.
Yа падставе арт. 41 Закона "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні», якая ўсталёўвае, што выканкамы забяспечваюць распрацоўку горадабудаўнічых праектаў, вырашаюць пытанні размяшчэння аб'ектаў будаўніцтва на адпаведнай тэрыторыі, просім:
1. Неадкладна спыніць знос будынка ў Слуцку;
2. Арганізаваць камісію для ацэнкі стану будынка і паведаміць час і месца сустрэчы камісіі, каб да яе маглі далучыцца гісторыкі, зацікаўленыя жыхары гораду і журналісты;
3. Прысвоіць дадзенаму будынку статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Количество подписей под петицией:
467
Теги: белтелеком беларусь гісторыя Слуцк Часовая Рада Случчыны
Будынак не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Далейшая эксплуатацыя будынка ў сувязі з аварыйнасцю яго выкарыстанне немагчыма. Рашэнне аб спісанні і дэмантажы дадзенага будынка было прынята ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і падставы для прыпынення працэдуры зносу адсутнічалі.
99.6кБ, добавлено Moder2, 2018-11-07 19:14:02
Дадзены будынак не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, афіцыйныя звесткі пра больш раннія перыяды будаўніцтва адсутнічаюць.
У сувязі з аварыйнасцю будынка яго выкарыстанне было немагчыма.
39кБ, добавлено Moder2, 2018-11-15 17:26:18