PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №1959
17 ноября 2018

Беларускую мову на шырокія экраны!

Просім паспрыяць пашырэнню агучкі і дубляжу кінафільмаў на нацыянальнай беларускай мовы, увёўшы квоты.
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім распрацаваць дзяржаўную праграму па пашырэнні беларускай мовы ў дубляжы кіна- і мультфільмаў. Зараз працэнт фільмаў, якія прафесійна агучваюцца і дублююцца па-беларуску роўны ганебнаму нулю. У Беларусі існуюць аматарскія праекты па агучцы, але яны займаюцца пераважана фільмамі мінулых гадоў, бо з фінансавых прычын не могуць дазволіць сабе прэм'ерныя стужкі. Беларусь фактычна засталася адзінай краінай Еўропы, дзе фільмы ідуць з дубляжом і агучваннем не на нацыянальнай мове.

Праз адсутнасць уласнага рынку дубляжу Беларусь губляе як мінімум сотні працоўных месцаў (перакладчыкаў, акцёраў, тэхнічных спецыялістаў), а таксама аддае ўласны рынак (і грошы) расійскім дыстрыб’ютарам, замест таго каб працаваць наўпрост са студыямі. Пераклад стужак нятанны працэс, але на дзяржаву і грамадзян гэта ніяк не ўплывае — у краінах з уласным рынкам выдаткі на дубляж аплачваюць самі студыі.

Незразумела, чаму беларуская дзяржава дагэтуль не пажадала стварыць беларускі рынак і даць працоўныя месцы беларускім работнікам культуры і дыстрыб’ютарскім кампаніям, увёўшы квоты на беларускую мову на кінаэкранах. Мы прапаноўваем пачаць працэс беларусізацыі кінарынку з увядзення 10% квоты на кінапаказы ў беларускай агучцы і дубляжы з паступовым павелічэнням да 50% (што было б справядліва, улічваючы раўнапраўны статус дзяржаўных моў).

У якасці аргументаў супраць гучаць меркаванні, што нібыта беларуская мова бедная і нераспрацаваная, што ў краіне няма добрых перакладчыкаў, студый і тэхнічных спецыялістаў для перакладу фільмаў, што людзі ў буйных гарадах проста перастануць хадзіць у кіно і будуць глядзець пірацкія рускія пераклады, што абваліць рынак, што дубляж на беларускую мову дарагі і ён запаволіць выхад фільмаў у кінатэатры і да т.п. Але ўсё гэта, па нашай думцы, не больш чым жаданне расійскіх дыстрыб’ютараў не губляць беларускі рынак, перамяшанае з шавіністычнымі поглядамі на беларускую мову, пра што гаворыць пазітыўны досвед нашых суседзяў, якія здолелі пабудаваць уласныя рынкі кінадубляжу. Зразумела, што замежныя дыстрыб’ютары не зацікаўлены нешта змяняць, таму патрабуецца дзяржаўнае рэгуляванне ў гэтай сферы.

Читать далее: