PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2057
20 декабря 2018

рамонт дарогі Н8189 "Заболотье-Октябрьская- Крайские пасеки"

Дрэнны стан дарогі Н8189 "Заболотье-Октябрьская- Крайские пасеки"
ответ
получен

Адресат:

Текущий статус обращения:

Выказваем сваю глыбокую занепакоенасць станам дарогі Н8189 "Заболотье-Октябрьская- Крайские пасеки". Жыхарам і гасцям вёсак даводзіцца мець справу са шматлікімі ямамі, разбітым асфальтам, што стварае велізарныя нязручнасці для жыхароў, шматлікіх дарагіх рамонтаў машын.

Звяртаем Вашу ўвагу, што з 2013г. у Беларусі быў уведзены «Транспартны падатак» - абавязак уласнікаў аўтатранспартных сродкаў аплочваць дзяржаўную пошліну за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Юрыдычна такое палажэнне было аформлена Законам №96-З «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання» ад 31 снежня 2013 года. У сувязі з гэтым, у краіне з'явіўся новы аб'ект абкладання дзяржпошлінай. Адпаведныя змены былі ўнесены ў артыкул 249 Падатковага кодэкса. Мэтай новаўвядзення было заяўлена фінансаванне будаўніцтва новых і рамонту існуючых дарог. Аднак пазначаныя вуліцы застаюцца без рамонту. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху» ад 5 студзеня 2008 г. №313-3, удзельнікі дарожнага руху маюць права на забеспячэнне бяспечных умоваў дарожнага руху; абскарджанне ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, дзеянняў (бяздзеяння) дзяржаўных органаў, упаўнаважаных iмi арганізацый і іх службовых асобаў, што ажыццяўляюць дзяржаўнае рэгуляванне, кіраванне і кантроль у галiне дарожнага руху.

Таксама хочам нагадаць, што згодна з Артыкулам 18.38 КаАП РБ - Парушэнне правілаў утрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў, тэхнічных сродкаў арганізацыі дарожнага руху і іншых дарожных збудаванняў у бяспечным для руху стане або непрыняцце мер для своечасовай забароны або абмежавання руху асобай, адказнай за іх утрыманне, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 20 базавых велічыняў".

На падставе вышэйзгаданага i артыкула 41 Закона «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi», якi да кампетэнцыi выканкама адносiць пытаннi кiравання дарожнай дзейнасцю, звяртаемся з просьбай:

1. Прывесці ў належны стан дарогу Н8189 Заболотье-Октябрьская- Крайские пасеки, што вымагае грунтоўнага рамонту з заменай асфальтнага пакрыцця.

2. Адказ на дадзены зварот з пазначэннем канкрэтных установаў і датаў выканання працаў просім даслаць у адрас першаага заяўніка.

Читать далее: