PETITION.BY - Удобный Город
Петиция №2090
03 января 2019

Беларускую лацінку ў міжнародныя назвы

Адсутнасць беларускай лацінкi ў міжнародных назвах
ответ
получен

Адресаты:

Текущий статус обращения:

Просім прывесці міжнародныя назвы ўстаноў культуры і адукацыі ў адпаведнасць з «Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь», зацверджанай яшчэ ў 2000 годзе і рэкамендаванай Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у якасці міжнароднай сістэмы раманізацыі беларускіх геаграфічных назваў. У Беларусі склалася дзіўная сітуацыя, калі транслітарацыя назваў населеных пуктаў Беларусі ажыцяўляецца паводле нацыянальных норм, але шматлікія ўстановы ігнаруюць і транслітаруюць беларускія тапонімы праз рускую мову.

Напрыклад (міжнародныя назвы ўзяты з англамоўных версій афіцыйных сайтаў і старонак устаноў):

* Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова — Mogilev State A. Kuleshov University (хоць паводле «Інструкцыі» Магілёў транслітаруецца як Mahilioŭ, таксама незразумела, чаму прозвішча беларускамоўнага пісьменніка транслітаруецца праз рускую мову, было б лагічна выкарыстоўваць агульныя правілы — транслітараваць Куляшоў як Kuliašoŭ);

* Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы — Yanka Kupala State University of Grodno (Гродна — Hrodna, адпаведна Янка — Janka);

* Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава — Vitebsk State University named after P.M. Masherov (Віцебск — Viciebsk, Машэраў — Mašeraŭ; асобна хочам заўважыць, што на афіцыйны сайце адсутнічае беларускамоўная версія);

* Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны — Gomel State University of Francis Skaryna (Гомель — Homieĺ, Francysk, а не Francis);

Абсалютна аналагічная сітуацыя склалася з міжнароднымі назвамі беларускіх музеяў і тэатраў усіх узроўняў, напрыклад, Гродзенскі абласны драматычны тэатр — Grodno Regional

Drama Theatre (Гродна — Hrodna), Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» — A walk along Nizhne-Pokrovkaya Street (Ніжне-Пакроўская — Nižnie-Pakroŭskaja) і інх.

Асабліва ганебным мы лічым тое, што Нацыянальны(sic!) акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета падае сваю назву на агламоўнай версіі сайта (і ў URL) як The Bolshoi Theatre of Belarus, пераймаючы назву маскоўскага тэатра, хоць паводле нацыянальных(!) норм Вялікі — Vialiki (а ў дадзеным выпадку, верагодна, можна было абысціся даслоўным перакладам на англійскую мову).

Таксама хочам заўважыць, што на афіцыйных сайтах устаноў культуры і адукацыі часцяком адсутнічаюць беларускамоўныя варыянты эмблем, цалкам ігнаруецца «Інструкцыя» пры перадачы назваў паселішчаў і вуліц у адрасах, прыведзеных на англамоўных версіях.

Неабгрунтаваным лічым меркаванне, што беларуская лацінка праз наяўнасць дыякрытычных знакаў стварае складанасці для прачытання і напісання, таму што амаль ўсе еўрапейскія мовы, якія выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт, маюць падобныя знакі, а назвы ўстаноў на англійскую мову перадаюцца з арыгінальным напісаннем тапонімаў: University of Vlorë, University of Liège, University of Hradec Králové, University of South Bohemia in České Budějovice, Åbo Akademi University, University of Jyväskylä, University of Nîmes, University of Tübingen, University of Münster, Óbuda University, University of Nyíregyháza, Bifröst University, University of Liepāja, Rēzekne Academy of Technology, Šiauliai University, University of Tromsø, University of Białystok, Poznań University of Economics, University of Évora, Instituto Superior de Gestão, University of Piteşti, University of Žilina, Umeå University, Örebro University і інш. Аналагічна з назвамі музеяў і тэатраў, таму нельга лічыць дыякрытыку нечым незвычайным і надзвычай складаным для замежнікаў.

Читать далее: