У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае кодэкс аб шлюбе і сям'i з 09 ліпеня 1999 года. За гэты перыяд у грамадстве адбылася шмат змяненняў. На наш погляд неабходна ўнесці у дадзены кодэкс змяненні у галіне маёмасных адносін паміж бацькамі і дзецьмі . Так адной з задач заканадаўства з'яляецца у першую чаргу забяспечыць поўнае рознастаронняе развіццё непаўналетніх дзяцей і іх фінансавае забеспячэнне. Аднак на практыцы з'яўляюцца моманты, калі бацькі, з якімі засталіся дзеці, злоўжываюць заканадаўствам, карыстаюцца сваім палажэннем і не выконваюць свае абавязкі.
Так напрыклад, калі налічаныя аліменты на адно агульнае дзіця дзьвух бацькоў складаюць каля 500 бел.руб (на студзень-люты 2019г.), а мінімальны памер аліментаў працуючага бацька, абавязанага выплочваць аліменты, складае каля 110 бел.руб (на студзень-люты 2019г.), а у непрацуючага ці ІП будзе складаць каля 260-280 бел.руб (на студзень-люты 2019г.). Як паказвае практыка, на утрыманне аднаго непаўналетняга дзіцяцi дастаткова каля 300-400 бел.руб (на студзень-люты 2019г.), і атрымлiваецца, што у некаторых выпадках бацькі аплачваюшчыя аліменты на утрыманне дзіцяцi сумамі больш 300-400 бел.руб (на студзень-люты 2019г.) утрымліваюць яшчэ і бацькоў, з якімі засталося дзіця. І такіх выпадкаў на практыцы вельмі шмат, калі за лік аліментаў утрымліваецца і дзіця, і бацька, з якім засталася непаўналетняе дзіця.
У цяперашнi час артыкулам 92 Кодэкса аб шлюбе і сям'i для працаздольных бацькоў усталяваны мінімальны памер аліментаў: у месяц ён павiнен павінен складаць не менш за 50 працэнтаў на адно дзіця, 75 працэнтаў - на двух дзяцей, 100 працэнтаў - на трох і больш дзяцей бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.
У сувязі з вышэй напісаным, каб ажыццявіць абарону бацькоў, якія выплочваюць аліменты, прапануем унесці змяненні у артыкул 92 кодэкса аб шлюбе і сям'i і адзначыць максімальны памер выплочваемых аліментаў напрыклад у 300-400 бел.руб (на студзень-люты 2019 г.), прывязаўшы разлічваемую суму да бюджэта пражытачнага мінімума у памеры напрыклад 150%.
Количество подписей под петицией:
9
Теги: Законодательство дети заканадаўства кодэкс аб шлюбе і сям'е алименты
Змяненне існуючых падыходаў па вызначэнні памеру аліментаў і ўвядзенне на заканадаўчым узроўні іх максімальнага памеру не прадстаўляецца абгрунтаваным.
44.5кБ, добавлено Moder2, 2019-04-05 20:35:39